DiscoverРацыяАдкрыццё пераходаў з Беларуссю адкладзена, але Падляшша рыхтуецца
Адкрыццё пераходаў з Беларуссю адкладзена, але Падляшша рыхтуецца

Адкрыццё пераходаў з Беларуссю адкладзена, але Падляшша рыхтуецца

Update: 2025-10-30
Share

Description

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі заявіў, што адкрыццё двух памежных пераходаў на мяжы Польшчы і Беларусі адкладзена на некалькі тыдняў, з-за часовай закрытасці літоўскай мяжы з Беларуссю.





<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



Нягледзячы на перанос, Падляшскі ваяводва Яцэк Бжазоўскі на брыфінгу, на гарадскім рынку па вул. Кавалерыйскай, запэўніў, што рэгіён актыўна рыхтуецца да адкрыцця пераходаў нават у лістападзе. Паводле яго слоў, распачатыя наступныя меры:





– І ў Баброўніках, і ў Кузніцы падрыхтоўка да адкрыцця ўжо пачалася. Адбываецца праверка кампутарнага забеспячэння, закуп новых кампутараў, мантаж сетак і іншыя падобныя працы.





Намеснік Прэзідэнта Беластока Марэк Масальскі адзначыў, што адкрыццё пераходаў з Беларуссю — гэта неабходны крок для аднаўлення нармальнай працы, у тым ліку і гарадскога рынка па вул. Кавалерыйскай:





– Гэта вялікі рынак, які мы можам абслугоўваць, блізкасць да мяжы робіць даступнасць нашых тавараў лепшай. На гэтым кірмашы працуе каля 400 прадпрымальнікаў, якія штодзень праводзяць гаспадарчую дзейнасць і прыносяць даход нашаму гораду. На перыяд, калі граніца была закрытая, прэзідэнт Беластоку пастанавіў дапамагчы прадпрымальнікам – была паменшаная арэндная плата.





Падчас брыфінгу прадстаўніца прадпрымальнікаў гарадскога рынка Дарота Дамарадска падкрэсліла важнасць адкрыцця мяжы, якога чакалі больш за два гады. Эвеліна Грыгатовіч-Шумоўска з Аб’яднаных Усходніх Прадпрымальнікаў таксама выказала спадзеў, што зараз асобныя паветы Падляшша змогуць пачаць аднаўляць сваю дзейнасць.





Цалкам матэрыял:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post Адкрыццё пераходаў з Беларуссю адкладзена, але Падляшша рыхтуецца appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Адкрыццё пераходаў з Беларуссю адкладзена, але Падляшша рыхтуецца

Адкрыццё пераходаў з Беларуссю адкладзена, але Падляшша рыхтуецца

Ales