Беларусаў Варшавы запрашаюць на «Дзяды»
Description
Другога лістапада ў Варшаве адбудзецца фэст, прысвечаны Дзядам, – не толькі традыцыйнаму дню памяці памерлых, але і твору Міцкевіча.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Пра свята распавядае адна з арганізатарак Ганна Аляксандрава:
– Гэта будзе не проста імпрэза, гэта будзе фестываль, канцэрт, крыху тэатральнай пастановы па «Дзядах» Міцкевіча. І гэта будзе такі аб’яднаны творчы вечар палякаў і беларусаў.
Па словах Ганны, на свяце можна будзе пачуць беларускія спевы:
– Гэта будуць традыцыйныя спевы – і беларускія, і польскія. Польскія – гэта падляшскія, той зямлі, якая нас яднае, менавіта беларусаў і палякаў. Будзе інструментальная музыка на дудзе, і затым – галоўная зорачка канцэрту – гэта будзе метал-фолк гурт «Зніч».
Імпрэза распачнецца 2 лістапада ў клубе Voodoo а 18-й гадзіне. На месцы таксама можна будзе набыць мерч беларускіх незалежных вытворцаў.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-full">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіву Ганны Аляксандравай.
The post Беларусаў Варшавы запрашаюць на «Дзяды» appeared first on Рацыя.



