Беларускі цэнтр нацыянальнай памяці адзначыў два гады працы ва Украіне
Description
2 лістапада споўнілася два гады з моманту, калі ва Украіне пачаў сваю працу Беларускі цэнтр нацыянальнай памяці — ініцыятыва, прысвечаная даследаванню і захаванню гістарычнай памяці пра Беларусь і беларусаў у выгнанні.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Кіраўнік Цэнтра, старшыня дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч, адзначае:
– Дзейнасць павязана з папулярызацыяй беларускіх герояў, якія загінулі ва Украіне ў змаганні супраць расейскай імперыі. Гэта збор інфармацыі пра беларускіх герояў, гэта ўвекавечванне іх памяці, гэта дапамога сем’ям беларускіх герояў, якія пражываюць ва Украіне. А прыярытэт – гэта сем’і з дзецьмі. Гэта перайменаванне вуліц. Узнагароды загіблым героям.
Па словах Францкевіча, за два гады дзейнасці Цэнтр паспрыяў наданню імёнаў беларускіх герояў шасці вуліцам ва Украіне, правёў каля 30 выставаў па ўсёй краіне і ўсталяваў шэраг мемарыяльных шыльдаў, прысвечаных асобам беларускай гісторыі і беларусам-ваярам, якія загінулі за Украіну.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архівa Аляксея Францкевіча.
The post Беларускі цэнтр нацыянальнай памяці адзначыў два гады працы ва Украіне appeared first on Рацыя.



