DiscoverРацыяЗміцер Бандарэнка: Я быў даўно перакананы – што Пратасевіч агент
Зміцер Бандарэнка: Я быў даўно перакананы – што Пратасевіч агент

Зміцер Бандарэнка: Я быў даўно перакананы – што Пратасевіч агент

Update: 2025-11-03
Share

Description

Закрыццё Літвой мяжы з Беларуссю вывела дыктатара Лукашэнку з сябе. Таму ў выступе, седзячы на лаўцы перад назначанай публікай і абслугоўваючым дыктатара кантынгентам, ён нагаварыў шмат абразлівага ў бок сваіх заходніх краін-суседзяў, а амерыканцаў наогул паслаў матам.





<figure class="wp-block-image aligncenter size-full is-resized"><figcaption class="wp-element-caption">Зміцер Бандарэнка</figcaption></figure>



Пра тое, што чакае Беларусь пасля такога спіча, мы пагаварылі з Госцем Рацыі, адным з заснавальнікаў грамадзянскай ініцыятывы «Хартыя’97», каардынатарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцерам Бандарэнка:





РР: Што вы можаце сказаць пра сітуацыю ў Беларусі ў сувязі з закрыццём мяжы Літвой?





Зміцер Бандарэнка: Сітуацыя складаная, таму што мы ведаем, што даўно закрытыя пераходы з Польшчай. Толькі адзін пераход працуе. Безумоўна гэта адбіваецца і на эканоміцы беларускага рэжыму, а таксама на простых грамадзянах, асабліва на жыхарах памежжа. Але вінаваты ў гэтым Лукашэнка. Ясна, што столькі шароў у паветры не самі ляцелі, натуральна, што ў гэтым удзельнічалі і беларускія спецслужбы, і памежнікі.





І Лукашэнка зараз прыняў меры ў адказ, якія яшчэ больш удараць па беларускай эканоміцы. Як вядома, краіны Еўразвязу забаранілі ўезд беларускім грузавікам, ужо даўно. А Лукашэнка зрабіў такі крок быццам бы насустрач, калі польскія, літоўскія, латвійскія і іншыя фуры маглі б заязджаць на тэрыторыю Беларусі з пэўнай адлегласці ад мяжы, і там фуры маглі б адчапляць прычэпы і чапляць новыя. І такім чынам насамрэч гандаль працягваўся паміж памежнымі краінамі. А зараз, калі Лукашэнка гэта забараніў, то гэта таксама ўдарыць па беларускай эканоміцы, таму што вельмі шмат тавараў увозіцца ў Беларусь і нават прадукты харчавання. І па пэўных пазіцыях будзе брак гэтых прадуктаў, будзе моцны недахоп.





РР: Лукашэнка паслаў Амерыку нецэнзурным словам, адазваўся пра перамовы з Амерыкай. Ці будзе Амерыка пасля гэтага мець з ім справы?





Зміцер Бандарэнка: Ён будзе вымушаны ўсё роўна ісці на кантакт. Тут у яго здалі нервы. Потым будзе «адхрышчвацца», што не так зразумелі. Таму ён увесь час кажа: санкцыі, санкцыі, санкцыі, яны не працуюць, але вельмі-вельмі хацеў бы, каб іх не было. Ну а мы памятаем, яшчэ пару тыдняў таму назад ён заявіў, што хутка гэтым 4-м мільёнам працуючых не будзе чым плаціць заробак. 4 мільёны 200 тысяч – гэта было яшчэ ў 2017 годзе. Я думаю, сёння рэальная лічба працуючых не перавышае 3.5 мільёна. Адсюль такія неадэкватныя паводзіны.





РР: Дык ён ужо навёз узбекаў, таджыкаў, гэтым можна мала плаціць, як ён сказаў, што яны паслухмяныя. Так што неяк выйдзе з сітуацыі.





Зміцер Бандарэнка: Вось мы жывём з вамі ў Еўразвязе, мы не вельмі бачым гэтых людзей на будоўлях. Бачым, што яны развозяць піцу, макдональдс і іншае. Яны не будуць рабамі ў Лукашэнкі. Таму што яны выраслі няхай у бедных, але, частка гэтых людзей, у вольных краінах, напрыклад, як з Індыі прыязджаюць. Таму не, яны не могуць замяніць тых дзясяткаў тысяч айцішнікаў, якія выехалі, якія былі рухавіком эканомікі насамрэч.





РР: Ці паверылі вы Лукашэнку, што Раман Пратасевіч быў шпіёнам ад рэжыму на Захадзе? Хаця сам Пратасевіч пацвердзіў словы Лукашэнкі пра гэта. Напэўна ж лепш быць разведчыкам, чым слесарам, ці афіцыянтам.





Зміцер Бандарэнка: Я ад пачатку казаў, што ён з’яўляўся агентам, прычым афіцэрам беларускіх спецслужб.





РР: Ён яшчэ малады, каб быць афцэрам, тым больш спецслужбаў.





Зміцер Бандарэнка: Людзі, якія заканчваюць вучэльню, у 21 год становяцца лейтэнантамі. Але ў спецслужбаў ёсць іншая падрыхтоўка – і паўгадзічная, і гадзічная. Чалавек знаходзіўся ва Украіне, ужо ў дарослым узросце, з 2014 года, артыкуляваў, што ён звязаны з палком «Азоў», з іншымі добраахвотніцкімі падраздзеламі, а потым узяў і спакойна вярнуўся ў Беларусь, і ніхто яго не арыштаваў. Гэта першае.





Другое, у 2020 годзе, калі ён фактычна з’яўляўся галоўным рэдактарам тэлеграм-канала Nexta, ён падаўся на статус уцекача ў Польшчы. Але польскія спецслужбы яму ў гэтым адмовілі. І ў верасні 2020 года, казалася б эўфарыя, ён вымушаны быў пераехаць у Літву. І ў Літве, у камандзе Ціханоўскай, па словах Вячоркі, ён адказваў за масавыя акцыі ў Беларусі. І мабыць польскія спецслужбы перадалі літоўскім інфармацыю пра яго, і ён вымушаны быў проста ўцякаць.





І была разыграная сітуацыя з самалётам. Але мы не павінны забываць, што гэтая няшчасная дзяўчына Сапега, яна была адміністратарам вельмі адчувальных для рэжыму каналаў, здаецца, «Чорная кніга Беларусі» і іншых, дзе выкладаліся асабістыя дадзеныя і кампрамат на тых людзей, якія бралі ўдзел у жорсткіх рэпрэсіях і нават у катаваннях і забойствах людзей. І вось яны, сеўшы у Менску, не знішчылі гэтыя дадзеныя. Кампутары і флэшкі Сапегі патрапілі да беларускіх спецслужбаў. Хаця гэта можна было знішчыць за некалькі хвілін. Але гэта не было зроблена.





Вывад Пратасевіча з гульні, а таксама атрыманне гэтых дадзеных, якія былі вельмі важныя для рэжыму, яны і каштавалі, на думку Лукашэнкі і кіраўнікоў КДБ, мабыць таго, каб пайсці на пасадку гэтага самалёта. Але санкцыі былі ўведзены не за блогера, санкцыі былі ўведзены за тое, што самалёт належаў кампаніі з Еўзазвязу, Польшчы, ну і там былі грамадзяне Еўразвязу. Гэта акт дзяржаўнага тэрарызму, такі ж самы, як рабілі палесцінскія тэрарысты, ці іншыя.





Цалкам размова:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post Зміцер Бандарэнка: Я быў даўно перакананы – што Пратасевіч агент appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Зміцер Бандарэнка: Я быў даўно перакананы – што Пратасевіч агент

Зміцер Бандарэнка: Я быў даўно перакананы – што Пратасевіч агент

Ales