DiscoverРацыяБеларускія падлеткі ў Польшчы актыўна ўключаюцца ў валанцёрскі рух
Беларускія падлеткі ў Польшчы актыўна ўключаюцца ў валанцёрскі рух

Беларускія падлеткі ў Польшчы актыўна ўключаюцца ў валанцёрскі рух

Update: 2025-11-03
Share

Description

Беларускія падлеткі ў Польшчы актыўна ўключаюцца ў валанцёрскі рух. У выніку такая дзейнасць не толькі пазітыўна ўплывае на светапогляд і самаідэнтычнасць маладога пакалення, але і дае яму дадатковыя балы пры паступленні ў навучальныя ўстановы.





<figure class="wp-block-image size-full"></figure>



Пра гэта Госця Рацыі – каардытарка валанцёраў беларускіх сацыяльных і культурных праектаў ва Уроцлаве (і не толькі) Вікторыя Веда – распавяла ў гутарцы з нашай журналісткай Марынай Савіцкай.

РР: Вы дапамагаеце беларускай моладзі валанцёрыць. Чаму гэта важна?





Вікторыя Веда: Я лічу, што гэта вельмі важна для таго, каб падлеткі не былі адарваныя ад нашай ідэнтычнасці. Яны прыязджаюць сюды і знаходзяць новых сяброў. Гэта ўкраінцы, палякі, можа быць таксама і беларусы. Але гэтыя дзеці жывуць сваім жыццём. На мерапрыемствы, якія праводзяць беларускія дыяспары ў розных гарадах, у асноўным ходзяць іх бацькі. Калі яны прапаноўваюць дзецям, яны кажуць: навошта, мы лепш пасядзім у інтэрнэце. Напэўна ўсе зразумеюць мяне ў гэтым сэнсе.





А калі мы прапаноўваем ім валанцёрства, яны прыходзяць на гэтыя мерапрыемствы, яны застаюцца на гэтыя мерапрыемствы, і што самае важнае – ім затым гэта робіцца вельмі цікавым. І яны, нават калі гэта ўжо не патрэбна для балаў, якія трэба зарабляць у восьмым класе, яны ўсё роўна затым прыходзяць, яны працягваюць прыходзіць, таму што яны зацікаўлены гэтым.





РР: Распавядзіце пра сістэму балаў. За кошт чаго іх можна назбіраць і на што яны затым уплываюць?





Вікторыя Веда: У Польшчы падлетак вучыцца 8 класаў. Пасля 8-га класа ён здае экзамены. І ўсе гэтыя адзнакі, яны перафарматуюцца ў колькасць пунктаў. Максімальна можна набраць 200 пунктаў. За адзнакі, якія ў цябе па школе, за экзамены, якія ты здаў, і дадатковыя, напрыклад, удзел у алімпіядах, або – валанцёрства. Валанцёрства максімальна дае 3 пункты. І вельмі часта пры рэкрутацыі, калі ты паступаеш у нейкі ліцэй альбо тэхнікум, гэта вельмі важныя пункты. Дзеці спачатку ідуць за пунктамі. Але затым ім настолькі робіцца гэта цікавым, то часта яны прыходзяць яшчэ. Ім робіцца цікавым наведванне саміх мерапрыемстваў.





Цалкам размова:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post Беларускія падлеткі ў Польшчы актыўна ўключаюцца ў валанцёрскі рух appeared first on Рацыя.

Comments 
loading
In Channel
loading
00:00
00:00
1.0x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Беларускія падлеткі ў Польшчы актыўна ўключаюцца ў валанцёрскі рух

Беларускія падлеткі ў Польшчы актыўна ўключаюцца ў валанцёрскі рух

Ales