DiscoverРацыя«Супермесяц на небе – 5-га лістапада 2025»
«Супермесяц на небе – 5-га лістапада 2025»

«Супермесяц на небе – 5-га лістапада 2025»

Update: 2025-11-04
Share

Description

Толькі 356 833 км будзе аддзяляць нас ад Месяца 5-га лістапада.





<figure class="wp-block-image size-full"><figcaption class="wp-element-caption">Фота: Лабараторыя сонечнай астраноміі ІКІ РАН.</figcaption></figure>



А гэта з’яўляецца найменшай адлегласцю за ўвесь 2025 год нашага натуральнага спадарожніка ад Зямлі.





5 лістапада будзе поўня, падчас якой Месяц будзе бліжэй за ўсё да Зямлі ў гэтым годзе.





Калі мы рэгулярна назіраем Месяц, то часам заўважаем, што ён знаходзіцца бліжэй да Зямлі на сваёй арбіце вакол нашай планеты. Тады яго дыск здаецца крыху большым на небе і “ззяе” крыху ярчэй. Гэта называецца супермесяцам.





Розніца паміж поўняй у перыгеі (найбліжэйшай да Зямлі) і апагеі (найдалейшай ад Зямлі) складае 14 працэнтаў ад памеру дыска натуральнага спадарожніка Зямлі; што тычыцца яго яркасці, яна на цэлых 30 працэнтаў большая.





Найбліжэйшы супермесяц можна будзе назіраць 5 лістапада. А 14:19 натуральны спадарожнік Зямлі будзе ў поўні. У той жа дзень, а 23:30 , ён пройдзе праз свой арбітальны перыгей. Яго адлегласць ад Зямлі складзе 356 833 км, што зробіць яго найбольш блізкім да Зямлі ў 2025 годзе.





У гэты дзень Месяц узыдзе а 17:00 і зайдзе на наступны дзень а 9:31 . Калі мы паглядзім на неба каля 22:00 , мы ўбачым прыгожую канфігурацыю Месяца, яркія зоркі і планеты, бо сузор’е Арыён і планета Юпітэр паспеюць цалкам узысці да таго часу.





Апроч таго і зоркі і планеты прымуць асаблівую канфігурацыю.





Калі мы паглядзім ад Месяца ўніз на гарызонт, крыху налева, то спачатку ўбачым яркую зорку Альдэбаран, а пад ёй — сузор’е Арыён, якое складаецца з яркіх зорак і нагадвае схематычны сілуэт чалавека. Злева ад Арыёна свеціць яркі Юпітэр. На процілеглым баку Месяца (над паўднёвым гарызонтам), прыкладна на такой жа адлегласці, як і Юпітэр, знаходзіцца Сатурн.





Гэтая канфігурацыя таксама выглядае цікава раніцай. Тады Месяц знаходзіцца на захадзе, нізка на гарызонце, а злева ў лініі знаходзяцца Альдэбаран, Арыён і Сірыус. Юпітэр вышэй, а Сатурн схаваны пад гарызонтам. Праўда, што цікава aсабліва для тых, хто глядзіць у тэлескоп. Каб толькі неба не было захмараным.





А як гэта магло выглядаць з другога боку?





А менавіта.





56 гадоў таму людзі ўпершыню ступілі на Месяц (зрэшты толькі адзіны раз).





20 ліпеня 1969 года пасадачны модуль «Апалон-11» з астранаўтамі Нілам Армстрангам і Базам Олдрынам на борце прызямліўся на Месяц. Гэта быў першы ўражлівы поспех Злучаных Штатаў у касмічнай гонцы з Савецкім Саюзам, якая працягвалася з сярэдзіны 20 стагоддзя. У той дзень увесь свет з затаеным дыханнем сачыў за падзеямі ў космасе. Амерыканскі касмічны карабель накіроўваўся да Месяца, і мільярды людзей назіралі за гэтымі захапляльнымі падзеямі па радыё і тэлевізарах. Вось што перадавала тады Польскае радыё:





«Мы пачынаем наш агляд пасадкі на Месяц. Апарат, які сёння аддзяліўся ад кабіны «Апалона-11», зараз набліжаецца да Месяца. Унутры апарата знаходзяцца два астранаўты — Армстранг і Олдрын. У гэты момант яны, верагодна, вісяць вертыкальна над Месяцам, спускаючыся з хуткасцю некалькіх метраў у секунду.





(…) Людзі высадзіліся на Месяц! Пачаўся новы раздзел у нашай гісторыі. Першыя словы чалавека на Месяцы: «Арол прызямліўся!»





Менавіта, 20 ліпеня 1969 года Польскае радыё вяшчала з Палаца культуры і навукі ў Варшаве, і было адзінай радыёстанцыяй у камуністычным блоку, якая транслявала гэтую падзею.





Варта дадаць, што значны ўклад у гэтым «новым раздзеле» меў і беларус, Барыс Кіт, амерыканскі навуковец, матэматык, суаўтар рапрацоўкі касмічнага паліва да згаданага «Апалона-11» .





(Пра што ў свай час расказаў мне гэты выбітны нараджэнец Наваградчыны).





Рэпартаж пра Барыса Кіта:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Юрка Ляшчынскі, Беларускае Радыё Рацыя


The post «Супермесяц на небе – 5-га лістапада 2025» appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

«Супермесяц на небе – 5-га лістапада 2025»

«Супермесяц на небе – 5-га лістапада 2025»

Ales