DiscoverРацыяВераніка Матусевіч: Францішак Міцкевіч запавядаў перапахаваць яго ў Наваградку
Вераніка Матусевіч: Францішак Міцкевіч запавядаў перапахаваць яго ў Наваградку

Вераніка Матусевіч: Францішак Міцкевіч запавядаў перапахаваць яго ў Наваградку

Update: 2025-11-04
Share

Description

Беларусы ў Польшчы і па ўсім свеце не забываюць пра традыцыю Дзядоў. Нават далёка ад Радзімы яны запальваюць лампадкі і ўшаноўваюць тых, хто пакінуў гэты свет, але застаўся ў памяці.





<figure class="wp-block-image size-large">Магіла Францішка Міцекевіча ў Ражнове.<figcaption class="wp-element-caption">Магіла Францішка Міцекевіча ў Ражнове.</figcaption></figure>



У вёсцы Ражнова, непадалёк ад Познані, штогод на Дзяды беларуская грамада наведвае магілу Францішка Міцкевіча — старэйшага брата Адама Міцкевіча, які пасля паразы паўстання трыццаць гадоў правёў у эміграцыі, так і не вярнуўшыся ў свой Наваградак. Ён марыў вярнуцца на Радзіму — гэтак жа, як многія беларусы сёння мараць вярнуцца з выгнання.





З нашай Госцяй Рацыі – батлейніцай Веранікай Матусевіч, якая жыве ў Познані і ўжо некалькі гадоў даглядае магілу Францішка Міцкевіча, мы паразмаўлялі пра тое, як сёлета прайшлі Дзяды ў Ражнове, чым асаблівы вобраз старэйшага брата вялікага паэта, і хто дапаможа яму вярнуцца ў родны Наваградак — нават пасля смерці.





РР: Раскажыце як вы правялі Дзяды ў Познані. Дзе вы паспелі пабываць?





Вераніка Матусевіч: Цяпер гэта лёгка праводзіць. Ездзіла да Францішка вось ужо другі год. А пачалі ад мінулага лета 2024 года, калі я туды ездзіла па натхненне, каб напісаць сцэнар для маёй батлейкі, увесці туды асобу Францішка.





РР: Як вы ўпершыню ўвогуле даведаліся пра Францішка Міцкевіча? Бо мы ведаем, што ёсць Адам Міцкевіч. А тут аказваецца, што ў яго быў брат Францішак, і яшчэ адзін брат.





Вераніка Матусевіч: Гэта той, які жыў пад Кобрынам. Было ў Адама, здаецца, нават чатыры браты. Адзін брат выкладчыкам быў у Львоўскім універсітэце. А потым ён купіў маёнтак пад Кобрынам і там жыў. Але быў яшчэ адзін брат, які дажыў да сталага веку. Мне мама апавядала пра Францішка, што быў старэйшы брат у Адама Міцкевіча і што ён жыў на Пазнаньшчыне. А потым лёс так пакіраваў, што я сама апынулася на гэтай зямлі. І як ні наведаць такія памятныя месцы, калі я тут побач.





<figure class="wp-block-image size-large">Магіла Францішка Міцекевіча ў Ражнове.</figure>



РР: Як вам удалося адшукаць магілу Францішка ў Ражнове? Наколькі хутка?





Вераніка Матусевіч: Гэта вельмі проста, таму што гэты матэрыял адкрыты. Я прыехала да касцёла. Вакол касцёлу пахаванні. Магіла Францішка ля самога касцёла, злева знаходзіцца. Ніякай таямніцы няма. Я не першаадкрывальніца. Проста я ведала, што Францішак тут.





Рэч у іншым. Напачатку я ўспрымала Францішка як брата Адама. Багата людзей да гэтага часу так яго ўспрымае. Падчас працы над батлейкай мы былі ў вандроўках па тых мясцінах, побач Лукава, дзе ён пражыў дваццаць шэсць гадоў, а ў Ражнове, дзе ён пахаваны, там ён чатыры гады дажываў і пісаў свае ўспаміны. Таксама былі пры старым-старым дубе, яму можа пад тысячу гадоў, але ён яшчэ захоўвае жывыя галіны. Безумоўна Францішак таксама ў тым парку рабіў шпацыры.





Я адчула, што Францішак Міцкевіч – каштоўны чалавек, чалавек скарб сам па сабе. Не таму, што ён брат Адама. Францішак Міцкевіч – гэта ваяр, паўстанец, барацьбіт за справядлівасць. Апынуўшыся пасля паўстання на Познаньшчыне, штодзённа чакаючы палітычных зрухаў, якія б дазволілі яму вярнуцца ў Наваградак. Не спадзяваўся, што лёс на талерачцы прынясе яму такую магчымасць. Ён гатовы быў змагацца, біцца, далучыцца да братоў па зброі. Вельмі цяжка яму было пражыць гэтыя 30 гадоў на Познаньшчыне ў штодзённым чаканні, у штодзённай напрузе, што вось-вось ягоныя сілы і здольнасці спатрэбяцца і ён зможа паслужыць Айчыне.





Чалавек руху быў вымушаны чакаць і скоўваць свае рукі. Гэта было вельмі цяжка. Важная справа, якую трэба будзе зрабіць – перапахаваць парэшкі Францішка ў вольным Наваградку, як ён гэта запавядаў. Зрабіў у зямным жыцці ўсё неабходная для гэтага. Перад смерцю ён замовіў сабе металёвую труну, загадаў магілу заліць цэментам, каб затым выняць ягоныя парэшткі і пахаваць у вольным Наваградку побач з бацькамі. Бацькоўскія магілы наўрад ці засталіся, але вольны Наваградак павінен мець магілу Францішка, гэтае перапахаванне павінна адбыцца, як Сяргея Пясецкага нядаўна перапахавалі, як Змітрака Бядулю.





Цалкам размова:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large">Ураджэнец Ражнова Крыжаноўскі, які спрычыніўся да продажу Расеяй Аляскі.<figcaption class="wp-element-caption">Нараджэнец Ражнова Крыжаноўскі, які спрычыніўся да продажу Расеяй Аляскі.</figcaption></figure>



<figure class="wp-block-image size-large">Францішак і Адам Міцкевічы ў выглядзе лялек для батлейкі.<figcaption class="wp-element-caption">Францішак і Адам Міцкевічы ў выглядзе лялек для батлейкі.</figcaption></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя





Фота з архіва Веранікі Матусевіч.


The post Вераніка Матусевіч: Францішак Міцкевіч запавядаў перапахаваць яго ў Наваградку appeared first on Рацыя.

Comments 
loading
In Channel
loading
00:00
00:00
1.0x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Вераніка Матусевіч: Францішак Міцкевіч запавядаў перапахаваць яго ў Наваградку

Вераніка Матусевіч: Францішак Міцкевіч запавядаў перапахаваць яго ў Наваградку

Ales