Прапанова фракцыі “Воля” правесці паліграф у КР не набрала падтрымкі
Description
23 кастрычніка ў Каардынацыйнай радзе не было дасягнута кворуму па пытанні правядзення паліграфічных даследаванняў, ініцыяваных фракцыяй “Воля” і ПГ КНРБ. Рашэнне падтрымалі толькі 17 з 77 дэпутатаў. Астатнія 56 дэпутатаў, уключаючы лідараў «Каманда Латушкі і Рух за свабоду», праігнаравалі галасаванне. Сябра фракцыі «Воля» Аляксандр Клачко, які ў рамках галасавання выступіў за правядзенне паліграфа, адзначыў, што гэта быў лакмусавай тэст для вызначэння празрыстасці ў пытаннях бяспекі:
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>– На маю думку, гэта сабатаж – вось гэтая прапанова дзве трэці. Але ў мяне галоўнае пытанне, калі мы праводзім паліграф, трэба было правесці праз яго кіраўніка сакратарыяту Івана Краўцова, але для мяне было дзіўным, што каманда Латушкі і “Рух за свабоду” такім чынам не падтрымалі і фактычна блакавалі ідэю паліграфа ў КР. У выніку, паўтаруся, гэта не першы раз у КР блакуецца, дагэтуль табуіраваная тэма добраахвотнікаў, тэма бяспекі. У мяне шмат пытанняў.
Пасля вынікаў галасавання Клачко абвясціў аб часовым спыненні сваёй актыўнай дзейнасці ў КР да 16 снежня 2025 года, але працягвае выконваць абавязкі ў Міжведамаснай вайсковай камісіі. Прапанова аб паліграфічных праверках была ініцыявана фракцыяй «Воля» у адказ на знікненне экс-спікера КР Анжалікі Мельнікавай і сумневы ў матывах некаторых дэлегатаў.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Прапанова фракцыі “Воля” правесці паліграф у КР не набрала падтрымкі appeared first on Рацыя.



