Беларуская паэтка прысвяціла кнігу мястэчку Аўкштадварыс
Description
Беларуская паэта, якая жыве ў Літве, Ванда Марцінш душ Рэйш выдала сваю пятую кнігу – “Таямніцы высокага двара”.
<figure class="wp-block-image aligncenter size-full is-resized">

Гэтым разам кніга двухмоўная – па-беларуску і па-літоўску, і прысвечана мястэчку Аўкштадварыс, побач з якім і жыве паэтка. Яна распавяла нашаму радыё як нараджаўся гэты зборнік вершаў:
– Першая мая шматмоўная кніжка беларуска-польска-літоўская была пра Вільню. А гэтую кнігу я ўжо некалькі гадоў рыхтавала і зрабіла яе падарункам для аўкштадварцаў. Але калі так разабрацца, то амаль усе мае некалькі сотняў вершаў напісаныя там, у маім доме каля Аўкштадварыса. Так што выбраць вершы для кнігі было вельмі цяжка.
Новая кніга Ванды Марцінш душ Рэйш аздоблена фотаздымкамі фатографа Відунаса Гелумбаўскаса і выйшла ў выдавецтве “Slinkčių”. На літоўскую мову кнігу пераклала перакладчыца Алма Лапінскене.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Беларуская паэтка прысвяціла кнігу мястэчку Аўкштадварыс appeared first on Рацыя.