«Беларуская дыяспара ў Польшчы» прапанавала ўладам удасканаліць заканадаўства
Description
Таварыства «Беларуская дыяспара ў Польшчы / Stowarzyszenie Diaspora Białoruska w Polsce» накіравала афіцыйныя лісты Міністру ўнутраных справаў і адміністрацыі, а таксама ва Управу ў справах замежнікаў. Таварыства спадзяецца, што гэта будзе садзейнічаць лепшаму разуменню становішча беларускай дыяспары ў Польшчы.
<figure class="wp-block-image size-full">

Кажа кіраўнік Таварыства Аляксей Дзікавіцкі:
– Ускладніць жыццё – Польшча страціць прывабнасць сваёй краіны, у якой можна ў прынцыпе атрымаць грамадзянства. Гэта негатыўна адаб’ецца і на самой Польшчы. Пункт 195 Закона аб замежніках прапаноўвае канкрэтныя запісы, якія тычацца спісу дакументаў, неабходных дзеля таго, каб засведчыць свой намер застацца ў Польшчы. Беларусы ж пакінутыя без усялякай падтрымкі, пераследуюцца ўладамі, каторыя цяпер у Беларусі.
Па словах Дзікавіцкага, зварот ва Управу ў справах замежнікаў утрымлівае падрыхтаваную экспертам Таварыства падрабязную справаздачу пра пераслед беларусаў, што выехалі за мяжу, беларускімі ўладамі. У дакуменце апісваюцца факты запалохвання, завочных выракаў, канфіскацыі маёмасці, а таксама немагчымасць дыстанцыйнага афармлення дакументаў.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post «Беларуская дыяспара ў Польшчы» прапанавала ўладам удасканаліць заканадаўства appeared first on Рацыя.