Фурманаў: Акцыя па дапамозе палітвязням працягваецца
Description
У віленскай краме «Кропка» адбываецца акцыя – кожны дэпартаваны палітвязень можа атрымаць цішотку ў падарунак.
<figure class="wp-block-image size-large">

Пра акцыю кажа ўладальнік «Кропкі» – былы палітвязень Зміцер Фурманаў :
-Гэту акцыю мы пачалі адразу, як даведаліся, што некаторыя палітзняволеныя, калі апынуліся на волі ў Літве, то ў іх былі праблемы з адзеннем. Мы вырашылі, што ім трэба абнавіць гардэробчык, і таму абвесцілі пра акцыю, што кожны, каго дэпартавалі ў Літву, можа падысці да нас і выбраць цішотку на свой густ. І такім чынам, да нас ужо прыйшло каля 30 чалавек.
Па словах Змітра, крама не будзе прыпыняць акцыю да таго часу, пакуль не выйдзе апошні палітвязень:
-Акцыя працягваецца, бо гэта тая неабходная падтрымка, каб проста адчуць, што ёсць беларуская салідарнасць, што людзі не кінутыя.
Зміцер канстатуе, што за апошні месяц у краму некаторыя былыя палітвязьні заходзяць таксама як у месца сустрэчаў, і тут таксама можа адбывацца невялічкі канцэрт ці прэзентацыя новай беларускай кнігі.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">

<figure class="wp-block-image size-large">

Беларускае Радыё Рацыя
The post Фурманаў: Акцыя па дапамозе палітвязням працягваецца appeared first on Рацыя.