«Васількі для Віктара Шведа» – рэпартаж Вольгі Сямашкі
Description
У вёсцы Чыжы на Падляшшы прайшла ўрачыстасць, прысвечаная 100-годдзю беларускага паэта, публіцыста і грамадскага дзеяча Віктара Шведа. У вясковай святліцы перадалі школьны штандар з выявай паэта, а на ганку школы, што нядаўна атрымала ягонае імя, адкрылі памятную шыльду.
І паўсюль былі папяровыя васількі, а у вачах дзяцей, што іх рабілі — гонар і здзіўленне, што іх школа цяпер носіць імя чалавека, які так шчыра любіў Падляшша і слова па-беларуску. Так васількі сталі сімвалам свята — як у «Апокрыфе» Максіма Багдановіча: «Добра быць коласам, але шчаслівы той, каму дадзена быць васільком».
Пра тое, як у Чыжах васількі сталі знакам памяці і гонару, злучылі супольнасць ў святочным шэсці да школы, і чаму Віктар Швед нібыта вярнуўся дахаты — у рэпартажы Вольгі Сямашкі «Васількі для Віктара Шведа».
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">

The post «Васількі для Віктара Шведа» – рэпартаж Вольгі Сямашкі appeared first on Рацыя.