DiscoverРацыя“Рады, што беларуская этнафілалогія вярнулася ва ўніверсітэт у Беластоку!”
“Рады, што беларуская этнафілалогія вярнулася ва ўніверсітэт у Беластоку!”

“Рады, што беларуская этнафілалогія вярнулася ва ўніверсітэт у Беластоку!”

Update: 2025-10-21
Share

Description

Беластоцкі ўніверсітэт можа нарэшце пахваліцца новай спецыяльнасцю — беларускай этнафілалогіяй. Гэтае спалучэнне трох навуковых дысцыплін — філалогіі, мовазнаўства і літаратуразнаўства, а таксама культуролагіі і гісторыі – з’явілася, а фактычна вярнулася ў аўдыторыі сёлета, ды прыцягнула ўвагу сваім зместам на фоне падобных спецыяльнасцяў, якія ўжо існуюць у Варшаве і Познані.





<figure class="wp-block-image size-large">Выкладчыцы Беластоцкага ўніверсітэта Ганна Саковіч і Ганна Альштынюк.<figcaption class="wp-element-caption">Анна Саковіч і Анна Альштынюк.</figcaption></figure>



Пра сутнасць спецыяльнасці, першыя вынікі набору і перспектывы для студэнтаў пагаварылі з Гасцямі Рацыі – прафесарам кафедры беларусістыкі філалагічнага факультэта Аннай Саковіч і кандыдатам філалагічных навук, даследчыцай спадчыны Янкі Брыля, доктарам Аннай Альштынюк.





РР: Ці можам вас павіншаваць з наборам на новую спецыяльнасць «Беларуская этнафілалогія»?





Анна Саковіч: Думаю, што можна павіншаваць. Удалося пасля доўгага перапынку набраць групу на этнафілалогію. Мы рады, што беларуская філалогія зноў прысутная ва ўніверсітэце ў Беластоку.





РР: Колькі чалавек прыйшло? Ці адразу прыйшлі людзі?





Анна Саковіч: Быў набор, два этапы адбываліся. У першым этапе зарэгістравалася 12 асоб, толькі што пасля закрыцця набору яны атрымалі такую інфармацыю, што павінны паступаць з улікам пэўных правілаў. Здаецца, не кожны глянуў, як выглядаюць гэтыя патрабаванні, што трэба прынесці арыгіналы дакументаў. Прынеслі толькі 7 асоб. Я зарыентавалася, што сапраўды гэта так было, ні кожны ведаў, а потым былі праблемы, таму што ў другім этапе чарговы раз памяняліся прынцыпы, трэба было ўжо пацвердзіць сваё веданне польскай мовы на ўзроўні В1. Гэты сертыфікат павінен быць згодны з патрабаваннямі Міністэрства. А гэта не проста, не кожны мае такі сертыфікат. І нават тое, што некаторыя мелі карту паляка ў другім этапе, гэтага было мала. Ведаю, каб атрымаць гэтую карту паляка, трэба здаць экзамен польскай мовы на высокім узроўні. На жаль, на другім этапе менш асоб зарэгістравалася, тыя, хто не данёс дакументы, або не мелі гэтага сертыфікату, ужо не маглі браць удзел у наборы. Ну але ў канцы канцоў у нас ёсць добрая група – 11 асоб.





РР: І які ўзрост у гэтых людзей? Якое грамадзянства?





Анна Саковіч: Узрост розны. Ёсць асобы, якія толькі што закончылі ліцэй, і ёсць асобы, якія ў сталым узросце, маюць вышэйшую адукацыю, але хочуць набыць новыя веды. Ёсць палякі, ёсць і беларусы.





РР: Грамадзяне Беларусі, ці жыхары Падляшша?





Анна Саковіч: Беларусы жыхары Падляшша, але і беларусы з Беларусі, з беларускім грамадзянствам, яны жывуць тут у эміграцыі.





РР: Тыя, хто не змог паступіць, яны складаюць нейкую групу рэзерву на наступны год? Як гэта выглядае?





Анна Саковіч: Мы спадзяемся, што яны прыйдуць у наступным годзе. У іх ужо будзе вопыт, што трэба пасля рэгістрацыі прынесці арыгіналы дакументаў.





РР: А гэтае ўвядзенне абавязковага ведання польскай мовы на роўні В1, чаму яно так раптоўна ўзнікла? Бо здаецца, яго не было яшчэ ўвесну.





Анна Саковіч: Такое патрабаванне Міністэрства. На гэта мы не маем уплыву. Але ёсць час, каб падрыхтавацца. Трэба даведацца, хто арганізоўвае такія курсы, хто выдае такія сертыфікаты. І падрыхтавацца. Да ліпеня, мне здаецца, можна атрымаць такія сертыфікаты. Ёсць яшчэ час.





Цалкам размова:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



<figure class="wp-block-gallery has-nested-images columns-default is-cropped wp-block-gallery-2 is-layout-flex wp-block-gallery-is-layout-flex">
<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>
</figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post “Рады, што беларуская этнафілалогія вярнулася ва ўніверсітэт у Беластоку!” appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

“Рады, што беларуская этнафілалогія вярнулася ва ўніверсітэт у Беластоку!”

“Рады, што беларуская этнафілалогія вярнулася ва ўніверсітэт у Беластоку!”

Ales