DiscoverРацыя“Пакуль да канца невядома, чым гэта ўсё закончыцца”
“Пакуль да канца невядома, чым гэта ўсё закончыцца”

“Пакуль да канца невядома, чым гэта ўсё закончыцца”

Update: 2025-10-20
Share

Description

Тыдзень таму ў Ізраіль вярнуліся закладнікі ХАМАСу, якіх у гэтай краіне чакалі больш за два гады. Як гэта адбывалася, што цяпер з целамі тых, хто загінуў у палоне, і ці можа краіна спадзявацца на перамір’е? Распавядае Госць Рацыі, ізраільцянін беларускага паходжання Аляксандр Фруман.





<figure class="wp-block-image size-large">Аляксандр Фруман<figcaption class="wp-element-caption">Аляксандр Фруман</figcaption></figure>



РР: Напачатку нашай размовы хачу вас папрасіць нагадаць, якая ўвогуле сёння сітуацыя ў Ізраілі. Ці ўсе жывыя закладнікі вярнуліся дадому? Якая сітуацыя з вяртаннем целаў памерлых закладнікаў?





Аляксандр Фруман: Слава Богу, вярнуліся ўсе 20 жывых. Прычым да канца мы не былі ўпэўненыя, што ўсе 20 жывыя. Але, дзякуй Богу, усе 20 вярнуліся да сем’яў, і зараз частка з іх ужо выпісваецца з бальніц, некаторыя застаюцца яшчэ пад назіраннем. Таксама засталося там, пасля вяртання 20-ці жывых, 28 памерлых, як салдат, так і цывільных. З іх на працягу некалькіх дзён вярнулі 10 целаў, 9 цел пасля аналізу на ДНК аказаліся нашымі закладнікамі. І ўжо адбылося іх пахаванне па яўрэйскай традыцыі. А адно цела – гэта быў палесцінец у форме салдата ізраільскай арміі. Хутчэй усяго гэта палесцінец, які дапамагаў нашай арміі, тут ёсць некаторыя пытанні.





У іх засталося яшчэ 19 целаў загінулых. І яны паведамляюць, што не могуць да іх дабрацца, – або не хапае тэхнікі разграбаць завалы, пад якімі яны знаходзяцца, або гэта знаходзіцца на тэрыторыі, якая кантралюецца нашай арміяй. Але наш прэм’ер-міністр і многія чыноўнікі ў сферы бяспекі выразна заявілі, што ў іх ёсць дакладная інфармацыя пра тое, што як мінімум яшчэ 10 целаў знаходзяцца ў руках ХАМАСа і ён можа іх у кожны момант аддаць, што ХАМАС дарма пачаў гэтую гульню. Мы на працягу вялікай гісторыі нашых адносінаў з ХАМАСам ведаем, як яны могуць дзесяцігоддзямі захоўваць у сябе целы загінулых, каб дамагчыся лепшых умоваў у зделках. Але зделка нібыта была дасягнута. Аднак яны яе нібыта парушаюць.





На іх ідзе вялікі ціск з боку ўдзельнікаў гарантаў гэтых здзелак – гэта Катар, Турцыя, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, і канешне з боку ЗША ў асобе Трампа. Зараз наступіла паўза. Мы чакаем, каб ХАМАС выправіўся, бо ніякіх праблем няма, каб мы зноў пачалі аперацыі. Тым больш што цяпер у ізраільскай арміі будуць развязаныя рукі. Нам не дазвалялі ў некаторых месцах праводзіць дзеянні, бо баяліся, што пацерпяць жывыя закладнікі. І гэта ўжо здаралася, было расстраляна 6 закладнікаў, калі армія наблізілася да таго месца, дзе іх утрымлівалі. Але цяпер няма такой пагрозы. І армія можа спакойна зайсці, і ведаючы, дзе знаходзяцца целы, забраць іх.





За два гады было сабрана шмат разведвальнай інфармацыі. І дакладна вядома, дзе яшчэ знаходзіцца 10 целаў. Прыляцелі групы з Турцыі, з Катара, з Егіпта, якія павінны дапамагаць у пошуку целаў. Армія выдала дакладныя каардынаты, дзе яны павінны быць. Я думаю 2-3 дні будуць крытычныя. Я спадзяюся, што ціск арабскіх партнёраў прывядзе да таго, што яны пачнуць знаходзіць целы.





<figure class="wp-block-image size-large">Аляксандр Фруман<figcaption class="wp-element-caption">Аляксандр Фруман</figcaption></figure>



РР: Я хацела вас таксама спытаць, як сустракалі палонных. Я бачыла некаторыя здымкі, такое адчуванне, што быў з гэтай нагоды ўсенародны рух.





Аляксандр Фруман: Я магу сказаць пра свае ўражанні. Я асабіста прайшоў такую цікавую эвалюцыю, у нас было некалькі этапаў, калі казалі пра заканчэнне вайны і пачатак абмену нашых закладнікаў на іх вязняў. На гэты раз я сустрэў гэта ўнутры сектара Газа. У арміі ўсе былі рады, бо мы не ваюем з усмешкамі на твары, таму што вайна – гэта трагедыя, сама вайна – гэта таксама злачынства. Ніхто не рад гэтым займацца. Спачатку нам сказалі спыніць атакі. Потым нам паведамілі, што трэба выходзіць. Мы выязджаем у Ізраіль. Вялікая радасць, адрэналін. Усе абдымаюцца.





Цалкам размова:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя





Фота Аляксандра Фрумана.


The post “Пакуль да канца невядома, чым гэта ўсё закончыцца” appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

“Пакуль да канца невядома, чым гэта ўсё закончыцца”

“Пакуль да канца невядома, чым гэта ўсё закончыцца”

Ales