Псіхалагічная сустрэча «У згодзе з сабой» ва Уроцлаве
Description
Ва Уроцлаве ў рамках Фэсту нелазалежнай культуры праходзіць псіхалагічная сустрэча «У згодзе з сабой». Падчас яе ўдзельнікі дзеляцца сваімі сённяшнямі думкамі, эмоцыямі і перажываннямі.
<figure class="wp-block-image size-large">

Распавядае спікерка падзеі, псіхолаг Кацярына Карчэўская:
– Адносна таго, што я раблю, вельмі адгукаецца тэма цяперашняга фестывалю “Я ёсць”. Гэта тое, што шматлікія мігранты губляюць. Губляецца адчуванне счаплення з гэтым светам. У прынцыпе ўсё, што я раблю ў межах псіхілагічнай гасцёўні гэтага праекта, які доўжыцца ўжо больш за 4 гады, гэта штосьці аднавіць. Адпаведна тэма “Я ёсць” – мне ёсць, што сказаць, што прапанаваць людзям. Нейкія практыкаванні, заданні, якія ўмацоўваюць гэтае самае адчуванне, – я дакладна ёсць. – пераход у цела і г.д.
Сёння – 4-ты дзень Фэсту беларускай культуры. Але асноўныя падзеі запланаваныя на суботу і нядзелю, 18 і 19 кастрычніка.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Псіхалагічная сустрэча «У згодзе з сабой» ва Уроцлаве appeared first on Рацыя.