Лекцыя “Багдановіч – геній паэзіі і адраджэння” ў Варшаве
Description
У Варшаве ў нядзелю, 19 кастрычніка, пройдзе лекцыя “Багдановіч – геній паэзіі і адраджэння”. Вядучая – Галіна Пазьняк – распавядзе пра жыццё і дзейнасць творцы.
<figure class="wp-block-image size-large">

“Я ў шчырым захапленні ад Максіма Багдановіча, які пакінуў нам такую спадчыну”, – прызналася лектарка:
-Чалавек пражыў 25 гадоў, 5 месяцаў і 16 дзён, пакінуў такую спадчыну, што мы, беларусы, павінны гэта ведаць. Наша культура нас трымае. Максім Багдановіч не толькі паэт, ён празаік. Ён перакладчык, ён вялікі знаўца сусветнай літаратуры, антычнасці. І ён знаўца гісторыі і знаўца гісторыі літаратуры нашай беларускай.
Акрамя таго, ва ўсіх ахвочых будзе магчымасць пачытаць вершы Максіма Багдановіча.
Імпрэза пройдзе ў Беларускім доме (ul. Kryniczna 6). Пачатак івэнту ў 15:00 . Уваход вольны.
<figure class="wp-block-image size-full">

Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Лекцыя “Багдановіч – геній паэзіі і адраджэння” ў Варшаве appeared first on Рацыя.