Антон Шніп і Стас Мурашка запусцілі музычнае шоў “K6 Live”
Description
Беларускія прадзюсары і артысты Антон Шніп і Стас Мурашка запусцілі музычнае шоў “K6 Live”. У рамках праекту запрошаныя гурты граюць кампазіцыі і распавядаюць пра жыццё. Заўтра, у пятніцу, 17 кастрычніка, выйдзе другі эпізод шоў – з удзелам “Кміт-Ансамбля”.
<figure class="wp-block-image size-large">

Пра ідэю праграмы і стан беларускай музыкі наогул – у гутарцы Антона Шніпа, Стаса Мурашкі і нашай журналісткі Марыны Савіцкай.
РР: Вы запусцілі праект “K6 Live”. Каму ў першую чаргу ён будзе карысны?
-Па-першае, музыкантам, якія пачынаюць ці працягваюць свой шлях, якім патрэбная дапамога, увага. Гэты праект карысны нам, таму што дае нам творчую рэалізацыю самім і з’яўляецца працягам нашага шляху. І слухачам. Так, слухач – гэта спажывец мастацтва, чалавек, на якога ўсё скіравана. Першаснае ў творчасці – гэта самарэалізацыя.
-Гэта хутчэй за ўсё творчы шлях, гэта ўсё пра творчых людзей, пра мастацтва, што за гэтым стаіць, для людзей, якія аддаюць свае жыцці ў імя гэтага. Людзі, якія разумеюць, што мастацтва важнае ва ўсім свеце, то бок, гэта вялізны свет, дзе людзі лекуюць сэрцы, адкрываюць для сябе штосьці новае. Гэта свет творчых людзей.
РР: Што ўяўляе сабой цяпер праект “K6 Live”? У вас час ад часу назіраюцца пэўныя змены, у тым ліку і ў складзе вядучых, і пішуцца некаторыя выпускі і з удзелам аўдыторыі. Для вас складнікі “K6 Live” гэта…?
-Гэта ўсё, што ў нас ёсць пад рукамі. Мы лепім наш праект з таго, што бачым, у першую чаргу. Мы абмежаваныя ў многім, у гэтым ёсць частка нашай свабоды. Таму я б не сказаў, што шоў мае нейкі сталы, сфармаваны від. Хутчэй ідзе ў бок развіцця. Гэта як нейкі серыял, які мае на мэце лагічнае развіццё. І гэта прыкольна нават для нас саміх, таму што мы не ведаем, што будзе далей.
РР: Распавядзіце пра гурты, якія з’явіліся ў вас на канале. Першы – гэта “Лёс”, другі – гэта “Кміт-Ансамбль”. Чаму менавіта яны?
-Першы выпуск мы вырашылі рабіць з гуртом “Лёс”, бо непасрэдна Стас Ламакін – удзельнік гурта, гэта студыя “Лёс”. І мы вырашылі не рызыкаваць і зрабіць са сваім гуртом, са сваімі сябрамі. Каб мы спакойна змаглі пражыць дзень здымак, пражыць увесь сцэнар і не перажываць за тое, што нашым гасцям будзе неяк няўтульна і нешта пойдзе не па плане. То бок, мы перастрахаваліся, што ўсе былі свае. І ўсё спрацавала. І нам гэта надало ўпэўненасці, што мы справімся і з іншымі. Ужо знялі тры эпізоды. І ўсё атрымалася, і мы радыя.
-Хацелася б дадаць пра гурт “Лёс”. Гэта найбліжэйшы кандыдат быў, якому патрэбнае было прома, дзеля якога мы ўласна запускалі гэты праект, як ідэю дапамогі музыкам. А “Кміт-Ансамбль” – пра іх шмат хто казаў, Слава збіраў паўнафарматны гурт, мы трапілі на першы іхны выступ. І праз два тыдні дамовіліся пра здымкі. Усё атрымалася, і гэты выпуск выйдзе ў пятніцу 17 кастрычніка. Мы вельмі хвалюемся і спадзяёмся, што ўсім спадабаецца.
-“Кміт” зачапіў яшчэ тым, што ў складзе гурта цікавыя музыкі, цікавыя людзі, таму для нас гэта было важна.
РР: Каго хочаце запрашаць да супрацы?
-Комікі, мастакі, фатографы, артысты, паэты, пісьменнікі і творчыя людзі.
Убачыць выпускі шоў можна YouTube-канале праекту (https://www.youtube.com/@K6_live_show )
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Антон Шніп і Стас Мурашка запусцілі музычнае шоў “K6 Live” appeared first on Рацыя.