Ці гатова Бельгія прызнаць пашпарты Новай Беларусі?
Description
Кіраўніца дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў Парламентскай Асамблеі Рады Еўропы Аляксандра Мамаева правяла сустрэчу з бельгійскімі дэпутатамі, падчас якой абмеркавалі пытанне магчымасці прызнання пашпартоў, якія выдаюцца беларусамі за мяжой, у Бельгіі.
<figure class="wp-block-gallery has-nested-images columns-default is-cropped wp-block-gallery-2 is-layout-flex wp-block-gallery-is-layout-flex">
<figure class="wp-block-image size-large">

</figure>
Па словах Аляксандры Мамаевай, бакі дамовіліся даслаць неабходныя дакументы і працягнуць працу ў гэтым накірунку.
-Цікавасць была на гэтай сесіі, больш за ўсё была менавіта ад бельгійскай дэлегацыі. Адзін з дэлегатаў прадстаўляе Фландрыю, якая вельмі падтрымлівае беларускі дэмакратычны рух. Гэтыя дакументы яны далей будуць перадаваць у свае ўрады – МУС, МЗС і спрабаваць, каб там гэтае пытанне нейкім чынам вырашылася. Бо гэта палітычная воля гэтай краіны.
Па словах Мамаевай, Еўрапейскі Звяз пакуль не гатовы прызнаць пашпарт Новай Беларусі, аднак ёсць магчымасць, каб хаця б адна краіна еўрапейскай супольнасці зрабіла гэта. Гэта можа стаць першым крокам да пашырэння працэсу прызнання на ўсю еўразону, а беларусы ў выгнанні атрымаюць неабходны легальны дакумент.
Замовіць пашпарт Новай Беларусі можна на сайце: belarus-passport.com.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Ці гатова Бельгія прызнаць пашпарты Новай Беларусі? appeared first on Рацыя.