У Варшаве пройдзе пасяджэнне Сойма Руху Салідарнасці
Description
У суботу, 18 кастрычніка, у Варшаве пройдзе пасяджэнне Замежнага Сойма Руху Салідарнасці “Разам”. Тэма падзеі – рэпрэсіі супраць польскай меншасці і грамадзян Польшчы ў Беларусі як вынік кампаніі рэжыму Лукашэнкі.
<figure class="wp-block-image size-full">

Распавядае лідар аб’яднання Вячаслаў Сіўчык.
– Тыя, хто займаўся камуністычнымі рэпрэсіямі, ведаюць і пра хвалі, каторыя праводзіліся ў часы Сталіна, антыпольскія кампаніі. Яны былі вельмі магутныя. Гэта не адна кампанія. Усе ведаюць пра Катынь, таму што барацьба за праўду наконт Катыні – гэта была наогул агульнаеўрапейская барацьба, не толькі польская. Натуральна, што Польшча была на першым месцы, але ж гэта вельмі такая жахлівая прыкмета, што ў Беларусь вярнуліся сталінскія методыкі і часы.
Мяркуеццца, што на падзеі з дакладамі выступяць Зміцер Лупач і Władysław Boradyn. Падзея пройдзе ў Беларускім Доме ў Варшаве (Kryniczna, 6). Пачатак у 16:00 .
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post У Варшаве пройдзе пасяджэнне Сойма Руху Салідарнасці appeared first on Рацыя.