Якаў Шафарэнка: Здароўе нармальнае
Description
Палітвязень з Берасцейшчыны Якаў Шафарэнка ўжо крыху больш за месяц знаходзіцца на волі. 11 верасня бягучага году ён быў прымусова дэпартаваны ў Літву. З жыццёвымі планамі пакуль яшчэ не вызначыўся, бо перад ім стаяць зараз бытавыя і легалізацыйныя пытанні. Распавёў сам суразмоўца:
<figure class="wp-block-image size-full">

– Зараз я знаходжуся ў Вільні, у Літве. Здароўе ў цэлым нармальнае, наша група, тыя, хто тут застаўся, прайшлі медыцынскае абследаванне, здалі аналізы. Калі былі якія хваробы, трапілі да спецыялістаў. Я прайшоў ужо абследаванне, таму я ўпэўнены, што збольшага ўсё добра.
Якаў Шафарэнка – жыхар Берасця, затрыманы ў 2021 годзе па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — удзел у масавых беспарадках. Было прысуджана 5 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Большую частку гэтага тэрміну адбыў за кратамі.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Якаў Шафарэнка: Здароўе нармальнае appeared first on Рацыя.