DiscoverРацыя“Лукашэнка даволі цвёрда трымаецца”
“Лукашэнка даволі цвёрда трымаецца”

“Лукашэнка даволі цвёрда трымаецца”

Update: 2025-10-15
Share

Description

Пытанне беларускіх палітвязняў, Еўропа ці ЗША, хто мае больш аргументаў. Пра гэта гутарым з нашым госцем. Напярэдадні на нарадзе са сваімі чыноўнікамі Аляксандр Лукашэнка сказаў, што гатовы да “вялікай здзелкі” з ЗША. Размова вядзецца пра палітвязняў. Гэтае пытанне таксама абмяркоўвае з кіраўніком Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Валерыем Кавалеўскім наш карэспандэнт Улад Грынеўскі.





<figure class="wp-block-image size-large">Валерый Кавалеўскі<figcaption class="wp-element-caption">Валерый Кавалеўскі</figcaption></figure>



РР: Тэма палітвязняў актуалізавалася. Былі размовы ў Парыжы на высокім узроўні, прынамсі там былі дэпутаты з усіх краін і французскія прадстаўнікі. Як вы ацэньваеце вось гэтую дынаміку пошуку шляхоў да вырашэння гэтай тэмы?





Валерый Кавалеўскі: Тут адзначу адразу ролю Злучаных Штатаў у гэтым працэсе. Фактычна гэта дзіўная замежная міжнародная сіла, якая дапамагае беларускаму грамадству вырашыць гэту праблему. Шлях, якія яны абралі, гэта перамовы з рэжымам Лукашэнкі, пошук дамоўленасцяў, пошук агульных пазіцый, выбудоўванне вось гэтай здзелкі, умоўна кажучы, тых дамоўленасцяў, якія могуць прывесці да вызвалення людзей. Але, як падкрэсліваюць абодва бакі, і мы гэта таксама падтрымліваем, што гэта немагчыма зрабіць без уліку тых інтарэсаў, якія фармулюе Лукашэнка і яго каманда. Тут працэс, які пачаўся досыць даўно, але зараз ён выйшаў на такую актыўную стадыю.





Прагучала ад Лукашэнкі на спецыяльнай нарадзе пра тое, што такая здзелка магчымая, што ён гатовы да яе заключэння менавіта ў такіх досыць сур’ёзных маштабах. І гэта калі казаць пра Злучаныя Штаты. А мы бачым, што ад пачатку гэтага года, калі прыйшоў Трамп да ўлады, актывізаваліся вельмі моцна амерыканскія дыпламаты. Быў шэраг візітаў у Беларусь, сустрэчы з Лукашэнкам, у тым ліку і публічныя сустрэчы. І ўсё гэта было часткай гэтага перамоўнага працэсу. Высвятленне пазіцый, што магчыма, які будзе наступны крок, які будзе крок з іншага боку. Тут трэба адзначыць, што Лукашэнка даволі цвёрда трымаецца. Напрыклад, яго не парушыла вось гэтае тэлефанаванне Дональда Трампа, які быў вельмі камплементарны, але тым не менш ён дачакаўся таго, што Злучаныя Штаты сапраўды зробяць практычны крок. І гэтым крокам стала зняцце санкцый з “Белавіа”, частковае зняцце. Але тым не менш гэта было практычнае дасягненне для Лукашэнкі.





Так што ўсё гэта выглядае як частка працэсу, які выбудаваны абодвума бакамі і які дзейнічае досыць някепска, калі казаць пра Злучаныя Штаты і іх ролю.





РР: У нашым эфіры была Таццяна Хоміч, якая расказвала пра тое, што ў Парыжы выступаў былы  палітвязень, грамадзянін Латвіі, які задаваўся пытаннем, чаму Еўропа ўвогуле нічога не магла зрабіць, каб нават выцягнуць сваіх грамадзянаў з турмы ў Беларусі. Што не так з Еўропай, быццам бы нічога не могуць?





Валерый Кавалеўскі: Я прысутнічаў на гэтай канферэнцыі. Падчас выступу Дзмітрыя Васільева, ён казаў пра тое, што не толькі Еўропа не дапамагла вызваляць людзей, не ўдзельнічала ў гэтым працэсе, але нават пасля вызвалення да яго ніхто не звярнуўся з латвійскіх уладаў з пытаннямі: як твае справы, як тваё здароўе і чым табе трэба дапамагчы. Прайшло ўжо досыць шмат часу, з таго моманту, калі ён быў вызвалены. Ён так адзначаў гэта з горыччу, што ні раней яны не былі патрэбныя, ні зараз. Пасля вызвалення нікому яны нецікавыя.





Цікавыя даволі назіранні, важныя пра тое, як ставяцца ў Еўразвязе да палітычных вязняў увогуле на розных этапах. Сёння мы бачым, што Злучаныя Штаты набралі вельмі моцны ход у пытаннях вызвалення палітвязняў. Гэты працэс, канешне, недасканалы. Ёсць і пэўныя праблемныя моманты, тое, што некаторых людзей вывозяць за межы Беларусі, фактычна не даюць ім права выбару застацца ў Беларусі ці выехаць за мяжу. Але тым не менш гэты працэс ідзе. І самае галоўнае ў гэтых вызваленнях тое, што людзі вызваляюцца, што яны пакідаюць гэтую прастору несвабоды, небяспекі для сябе і фізічнай, і псіхалагічнай, і маральнай. Яны набываюць усе свае правы і свабоды. Яны могуць імі карыстацца напоўніцу. І тут вельмі важна ў гэтай размове пра такія вызваленні ўсё ж такі аддаваць прыярытэт самаму галоўнаму – людзі становяцца свабоднымі.





Цалкам гутарка:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post “Лукашэнка даволі цвёрда трымаецца” appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

“Лукашэнка даволі цвёрда трымаецца”

“Лукашэнка даволі цвёрда трымаецца”

tanya