“Творчасць дапамагае перапрацаваць вопыт, атрыманы за кратамі”
Description
У Беларусі 1227 чалавек прызнаныя палітзняволенымі. Яны ў турмах і калоніях носяць жоўтыя біркі, для іх ствараюцца своеасаблівыя ўмовы ўтрымання, ім шмат чаго нельга рабіць. Забараняюць не толькі спорт, чытанне кніг і вывучэнне замежных моваў, але нават і займацца творчасцю.
Нягледзячы на забарону, яны ўсё ж неяк прымудраюцца маляваць, пісаць вершы і прозу, бо гэта ратуе іх псіхічнае здароўе.
<figure class="wp-block-image size-large">

Як кажа прадстаўніца праваабарончага цэнтра “Вясна” Марына Кастылянчанка, на творчасць нервова рэагуе турэмная сістэма:
-Сістэма таксама, на жаль, бачыць, што гэта дапамагае людзям, і спрабуе абмежаваць іх у гэтых магчымасцях. І зразумела, што творчасць дапамагае людзям перапрацоўваць і той вопыт, які чалавек атрымоўвае за кратамі, выплёскваць свае эмоцыі на паперу, маляваць навакольнае асяроддзе. Шмат хто малюе тую абстаноўку, якая адбываецца, ці сваіх сукамернікаў, як гэта рабіў Алесь Пушкін, які загінуў за кратамі.
Паводле Марыны Кастылянчанкі, палітвязні і калоніі не толькі малююць, але і пішуць мемуары, як гэта, напрыклад, рабіў Алесь Бяляцкі. Але да іх дайшла толькі тая частка, якую ён пісаў у СІЗА. Шмат твораў палітвязняў не пакідае сцены турмаў, бо знішчаецца іх супрацоўнікамі.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post “Творчасць дапамагае перапрацаваць вопыт, атрыманы за кратамі” appeared first on Рацыя.