DiscoverРацыя“Адкрыць справу ў Польшчы было прасцей, чым у Беларусі і Украіне”
“Адкрыць справу ў Польшчы было прасцей, чым у Беларусі і Украіне”

“Адкрыць справу ў Польшчы было прасцей, чым у Беларусі і Украіне”

Update: 2025-10-15
Share

Description

34-гадовы прадпрымальнік з Гомеля Глеб Кавалёў доўгі час пражыў у Менску, там пачалася гісторыя яго бара «Карма». У 2020 яму прыйшлося перанесці «Карму» у Кіеў, а праз два гады адкрыць яшчэ адзін такі бар у Варшаве. Госць Рацыі Глеб Кавалёў распавядзе, чаму такая геаграфія яго бізнесу, адметнасці адкрыцця і вядзення сваёй справы ў Варшаве і многа яшчэ пра што.





<figure class="wp-block-image size-large">Глеб Кавалёў</figure>



РР: Як цяжка было адкрыць сваю справу тут, у Варшаве?





Глеб Кавалёў: Пасля Украіны і Беларусі было прасцей за ўсё, мне здаецца. Мы, калі адкрывалі сваю фірму, у мяне была турыстычная віза, у кагосьці – гуманітарная. І адкрыць фірму заняло 5 гадзін. І мы ўнеслі ў банк 1300 еўра. То бок, гэта было суперпроста. Гэты бар мы адкрылі хутчэй за папярэднія, на ўсё патрацілі 80 дзён.  І адразу вельмі багата сюды людзей прыйшло, шмат хто чакаў. І вось да гэтай пары вельмі добра справы ў нас ідуць. І ўсё атрымліваецца не вельмі цяжка, я б так сказаў.





РР: Колькі ў вас гаспадароў?





Глеб Кавалёў: Саўладальнікаў бара 12. Гэта маленькая гісторыя пра асабістую дэмакратыю. Я шукаў шмат партнёраў, якія ўкладалі б не вельмі багата грошай, каб ніхто не валодаў асноўнай часткай, як гэта ў мяне было ў Беларусі. Я ў вельмі дрэнных людзей узяў грошы, і вельмі небяспечна і сумна  скончыўся наш бізнес, хоць ён і быў паспяховым у Беларусі. Таму я вырашыў, што ў мяне будзе шмат суінвестараў, партнёраў, і разам мы будзем вырашаць нейкія пытанні. Калі мы адкрылі гэты бар, мы патрацілі 42 тысячы еўра, то бок, шэсць чалавек інвеставалі па 7 тысяч еўра. Гэта не такія вялікія грошы, і адразу так атрымалася, што ёсць кіруючыя партнёры ў бары і ёсць інвестары. І ўсе мы  афіцыйна саўладальнікі ў нашай спулцы ў Варшаве.





<figure class="wp-block-image size-large">Глеб Кавалёў</figure>



РР: Я бачу, у вас такі сціпленькі бар. Хапае вам грошай на развіццё і на жыццё?





Глеб Кавалёў: Гэта вельмі складаны бізнес. Вельмі шмат жартуем, ці бізнес гэта ўвогуле. Але на жыццё хапае. І неяк мы развіваемся, робім вельмі шмат і сацыяльных івентаў, і камерцыйных таксама. Наш бізнес беларускі, створаны беларусамі, але мы жывем у Польшчы, у Варшаве, і таму мы павінны інтэгаравацца. Мы не забываем і сваіх каранёў, і сочым за сучаснымі трэндамі, таму што калі мы будзем у сваёй беларускасці варыцца, наш бізнес тут жа памрэ. Гэта дакладна. Таму толькі ў балансе гэта ўсё магчыма. Ну а грошы – кажуць, што гэтым бізнесам людзі не дзеля грошай займаюцца, а каб бавіць добра час. Але ўсё павінна быць рэнтабельным і мы рэнтабельна рухаемся далей.





Цалкам гутарка:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large">Глеб Кавалёў</figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post “Адкрыць справу ў Польшчы было прасцей, чым у Беларусі і Украіне” appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

“Адкрыць справу ў Польшчы было прасцей, чым у Беларусі і Украіне”

“Адкрыць справу ў Польшчы было прасцей, чым у Беларусі і Украіне”

Ina