У Варшаве адбудзецца канцэрт «Чалавекам быць»
Description
Беларуская ініцыятыва Dara Vocal School зладзіць у Варшаве канцэрт «Чалавекам быць». Імпрэза пройдзе на пляцоўцы Scena Metro 31 кастрычніка, пачатак у 19:00 .
<figure class="wp-block-image size-full">

“Падчас падзеі будуць закранацца сур’ёзныя тэмы, у тым ліку і вайна”, – распавяла кіраўнічка студыі Дар’я Новік:
– Канцэпцыя будзе сур’ёзная. Мы назвалі гэты канцэрт “Чалавекам быць”. У ёй будзе гісторыя пра тое, што кожны з нас мае цёмны бок, свой цень. Як з гэтым ценем жыць, як замагацца. А мо і не трэба змагацца? Можа трэба яго часам паказваць і выводзіць у свет. І вось гэты канцэрт будзе канцэртам нашых цёмных бакоў, нашых ценяў.
Плануецца, што канцэрт будзе ўключаць 30 нумароў агульнай працягласцю ў 2,5 гадзіны.
Акрамя таго, кіраўніца-спявачка запрашае ўсіх ахвочых далучацца і да заняткаў у Dara Vocal School ( https://www.instagram.com/dara_vocal_school/ ).
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post У Варшаве адбудзецца канцэрт «Чалавекам быць» appeared first on Рацыя.