Спыненне агню ў сектары Газа: ці надоўга?
Description
13 кастрычніка ў Шарм-эш-Шэйху на міжнародным “саміце міру” было падпісанае пагадненне аб прыпыненні агню паміж Ізраілем і рухам ХАМАС. У рамках міратворчага пагаднення ХАМАС пачаў вяртаць закладнікаў у Ізраіль. Дваццаць, якія выжылі, былі перададзены ў два этапы — спачатку сямёра, потым яшчэ трынаццаць.
<figure class="wp-block-image size-full">

Беларускі актывіст, які пражывае ў Ізраілі, Барыс Балтэ, каментуе сітуацыю:
– Настрой радасці, настрой перамогі, што мэта, за якую змагаліся, што аб’ядноўвала большасць, выканана. Закладнікі ўсе жывыя і дома. Мёртвыя зараз вяртаюцца. Неўзабаве будзе другі этап перамоваў, пра што настойвае Трамп. Зараз Ізраіль больш моцны, знішчана “Хезбала”, скінуты рэжым Асада ў Сірыі, знішчана іранская “вось зла”.
Гарантамі выканання дамоўленасцяў між Ізраілем і рухам ХАМАС выступілі ЗША, Турцыя, Катар і Егіпет. За два гады баявых дзеянняў загінулі больш за 67 тысяч палестынцаў і каля 1200 чалавек у Ізраілі, каля 250 былі захопленыя ў закладнікі.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Спыненне агню ў сектары Газа: ці надоўга? appeared first on Рацыя.