“Магчыма, Мельнікаву завербавалі да прыезду ў Польшчу”
Description
5 кастрычніка ў праграме „Raport specjalny” на TVP Info выйшаў рэпартаж „Operacja Mielnikowa”, аўтарамі якога сталі Якуб Хнат і Марыюш Сяпіёла. Журналісты разглядалі адну з самых загадкавых спраў апошніх месяцаў — знікненне беларускай апазіцыянеркі, якая жыла ў Польшчы, Анжалікі Мельнікавай.
<figure class="wp-block-image size-large">

Сваю версію знікнення спікера КР, выказвае эксперт рэпартажу, былая супрацоўніца ABW, а цяпер выкладчыца Універсітэта ў Беластоку, Ганна Грабоўская-Сівец:
– З майго пункту гледжання, з пункту гледжання афіцэра, які працаваў у контрвыведцы, яе, магчыма, завербавалі на супрацоўніцтва беларускія спецслужбы яшчэ да прыезду ў Польшчу. І ёй было даручана канкрэтнае заданне – назіранне за абстаноўкай на тэрыторыі Польшчы. Магчыма, яна выконвала заданні, якія былі карыснымі для рэжыму Лукашэнкі. Магчыма, на пачатку гэта было не зусім заўважна
Пра лёс Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома ўжо 6,5 месяцаў. Апошні раз яна выходзіла на сувязь 21 сакавіка. Як стала вядома пазней, 26 лютага яна вылецела з Варшавы ў Лондан разам з дзецьмі, 28 лютага — у Шры-Ланку, а 7 сакавіка была ўжо ў Дубаі. Там перадала дзяцей маці і знікла, а разам з ёй — 150 000 еўра з рахунку «Кіберпартызан».
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post “Магчыма, Мельнікаву завербавалі да прыезду ў Польшчу” appeared first on Рацыя.