Выдавецтва “Гутэнберг” удзельнічае ў Франкфурцкім кніжным кірмашы
Description
Беларускае выдавецтва “Гутэнберг” прымае ўдзел у Франкфурцкім кніжным кірмашы. Яно разгарнула сваю дзейнасць у эміграцыі ў польскім горадзе Кракаў і стараецца наведваць як мага большую колькасць краінаў і гарадоў з прэзентацыяй беларускай літаратуры.
<figure class="wp-block-image size-full">

Распавяла менеджар праектаў студыі imago.by, галоўны рэдактар Еўрапейскага беларускага выдавецтва Гутэнберг Валянціна Андрэева:
– Я вітаю слухачоў з Франкфурдскага кніжнага кірмашу, які адбываецца ў Нямеччыне з 15 па 19 кастрычніка. Гэта найбуйнейшая пляцоўка кніжнікаў усіх відаў і катэгорыяў у свеце. І беларусы маюць тут уласны стэнд, дзякуючы інстытуту беларускай кнігі. Сюды прыехалі шматлікія беларускія выданні.
Прадукцыя Беларускаага выдавецтва Гутэнберг таксама даступная для замоваў амаль што па ўсяму свету праз сайт https://gutenbergpublisher.eu.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя.
The post Выдавецтва “Гутэнберг” удзельнічае ў Франкфурцкім кніжным кірмашы appeared first on Рацыя.