DiscoverРацыяУ Вільні прайшла акцыя памяці па загінулых у Беларусі
У Вільні прайшла акцыя памяці па загінулых у Беларусі

Update: 2025-10-20
Share

Description

Акцыю памяці па загінулых у Беларусі палітвязнях зладзілі 19 кастрычніка віленскія беларусы. Яна прайшла на традыцыйным месцы ў цэнтры Вільні – плошчы Вінцаса Кудзіркі. Арганізавалі акцыю аб’яднанне палітвязняў RE:BELarus, партыя “Народная Грамада” і валанцёрская арганізацыя “Дапамога”.

<figure class="wp-block-image size-large"></figure>

Як кажа сябра партыі “Народная грамада”, былы палітвязень Сяргей Спарыш, у зняволенні дрэнная медыцына, таму не дзіва, што людзі там паміраюць:

– Раскажу такую гісторыю. Калі прыходзіш да лекара і кажаш, што баліць галава, а другі вязень кажа, што ў яго баліць жывот, то лекар можа ўзяць таблетку, разламаць на дзве часткі і сказаць: гэта табе ад галавы, а гэта – ад жывата, глядзіце, не пераблытайце.

Паводле былога палітвязня Дзмітрыя Казлова, блогера “Шэры кот”, вельмі важна прыходзіць на падобныя акцыі, каб прыцягваць увагу людзей:

– Таму, што пакуль мы так спакойна ходзім, людзі за кратамі, і нехта сядзіць ужо гадамі. Я сам тры гады адсядзеў, таму я ведаю, што гэта такое. Гэтыя акцыя вельмі важная. Таму што такія простыя рэчы, калі ты знаходзішся на свабодзе, ты проста не заўважаеш, што можна вось так вольна прыйсці на плошчу, пагуляць па горадзе, прыйсці ў краму, нешта купіць. Там ты пазбаўлены гэтых магчымасцяў. Ты не можаш нават такія элементарныя рэчы зрабіць. Ты не выбіраеш, калі табе ўздымацца, калі класціся, усё па рэжыму. І калі ты пабываеш у няволі, то ты пачынае цаніць свабоду ў поўным аб’ёме.

Падчас акцыі ўдзельнікі згадалі загінулых палітвязняў: Вітольда Ашурка, Алеся Пушкіна, Міколу Клімовіча, Ігара Ледніка, Дзмітрыя Шлётгаўэра, Валянціна Штэрмера, Андрэя Паднябеннага, Вадзіма Храско і ўсіх, чые жыцці абарваў лукашэнкаўскі рэжым. Таксама выказалі падтрымку ўсім беларускім палітвязням, асабліва Мікалаю Статкевічу, які ўжо шмат гадоў з годнасцю трымаецца ў няволі.

Цалкам матэрыял:

<figure class="wp-block-audio"></figure>

Беларускае Радыё Рацыя

The post У Вільні прайшла акцыя памяці па загінулых у Беларусі appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Ales