Бельскі абрадовы ручнік – нематэрыяльная культурная спадчына Польшчы
Description
У Варшаве, падчас урачыстасці ў Концэртнай зале Польскага Радыё імя Вітольда Лютаслаўскага, бельскі абрадовы ручнік афіцыйна ўключаны ў нацыянальны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
<figure class="wp-block-image size-large">

Рашэнне прыняла Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча. Падчас урачыстасці ініцыятар унясення, этнограф Аліна Дэмбоўская-Янкевіч атрымала адзнаку «За заслугі для польскай культуры»:
– Ручнікі з’яўляюцца элементам ідэнтычнасці жыхароў Падляшша, і я вельмі рада, што яны аказаліся ўнесены ў такі важны спіс. Спадзяюся, што гэта заініцыюе намаганні іншых інстытуцый з Падляшша таксама трапіць у гэты спіс. Спадзюся, што гэта дазволіць Падляшскаму музею ў Беластоку прэзентаваць у лічбавай форме нашыя бельскія ручнікі.
Асобна Аліна Дэмбоўская-Янкевіч выказала падзяку дырэктару Бельскага дома культуры Эльжбеце Фіёнік за спрыянне ахове бельскага ручніка на Падляшшы. На сёння ў зборы этнографаў сабрана больш за 1500 абрадовых ручнікоў, у тым ліку адноўленыя ўзоры канца XIX стагоддзя.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-gallery has-nested-images columns-default is-cropped wp-block-gallery-1 is-layout-flex wp-block-gallery-is-layout-flex">

</figure>
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіва Аліны Дэмбоўскай-Янкевіч.
The post Бельскі абрадовы ручнік – нематэрыяльная культурная спадчына Польшчы appeared first on Рацыя.