Ці прывядзе візіт кардынала Гуджэроці да вызвалення палітвязняў?
Description
На гэтым тыдні Беларусь наведае кардынал Клаўдыё Гуджэроці, прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх цэркваў Ватыкана. Афіцыйна візіт прымеркаваны да 100‑годдзя Пінскай епархіі, аднак праваабаронцы і вернікі не выключаюць, што кардынал можа закранаць таксама пытанні рэлігійных свабод і лёсу палітзняволеных.
<figure class="wp-block-image size-full">

Праваабаронца Наталля Васілевіч з ініцыятывы «Хрысціянская візія» кажа:
-Афіцыйная мэта візіту кардынала Гуджэроці ў Беларусь – гэта ўдзел у святкаваннях юбілею Пінскай дыяцэзіі. Пасылаецца як легат Папы Рымскага. Дадатковай мэтай візіту з’яўляюцца менавіта сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў Беларусі, міністэрстваў замежных справаў, непасрэдна Лукашэнкам. Рэжым больш зацікаўлены ў перамовах з ЗША пра вызваленне палітвязняў.
Раней, у 2012 годзе, нунцый Клаўдыё Гуджэроці наведаў турмы і перадаў вітанні ад Папы Бенедыкта XVI палітзняволеным, сярод якіх былі Алесь Бяляцкі, Зміцер Дашкевіч і Павел Севярынец. Гуджэроці таксама садзейнічаў вяртанню ў Беларусь арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Ці прывядзе візіт кардынала Гуджэроці да вызвалення палітвязняў? appeared first on Рацыя.