Эксперты далі свае прапановы ў праект Кодэкса аб ахове здароўя
Description
Беларускія эксперты ў сферы медыцыны і права ў замежжы прапануюць свае альтэрнатыўныя змены ў Кодэкс аб ахове здароўя, праца над якім вядзецца ў Беларусі.
Сярод новых прапановаў, якія агучылі беларускія юрысты Уладзімір і Яўген Пыльчанкі на канферэнцыі “Медыцына ў Беларусі: права і эканоміка. Выклікі» ў Вільні, ёсць наступныя: дазволіць людзям самім абіраць установу для лекавання, дазволіць праводзіць стэрылізацыю і прыватным установам, не выключаць індывідуальных прадпрымальнікаў з фармацэўтычнай дзейнасці ды іншыя.
<figure class="wp-block-image size-large">

Кажа юрыст Уладзімір Пыльчанка:
– У першую чаргу мы знаходзілі нормы, якія адрозніваюцца ад дзейнага заканадаўства, і давалі ім прававую ацэнку і аналіз. Далей праводзіліся абмеркаванні з лекарамі і прымалася рашэнне, якія рэкамендацыі даць. Зменаў не так і шмат было прапанавана. Ёсць сярод іх як станоўчыя, так і адмоўныя і даволі сумнеўныя.
<figure class="wp-block-image size-large">

Юрыст Яўген Пыльчанка засяродзіўся на тэме палітвязняў, звязанай з медычнай дапамогай, і заўважыў, што гарантыі існуюць толькі для асобаў, змешчаных пад варту ці ўжо асуджаных.
– З гэтага пераліку выпадаюць шэраг асобаў, якія таксама знаходзяцца ў месцах ізаляцыі, але чамусьці на іх гарантыі не распаўсюджваюцца. То бок гэта затрыманыя ў крымінальнай справе, затрыманыя па адміністрацыйных справах, або змешчаныя пад адміністрацыйны арышт, таксама ў лячэбна-працоўны прафілакторый – гэта месца ізаляцыі людзей, таму лічым, што іх таксама трэба ўключыць. Абавязак установы праводзіць медычны агляд тых людзей, якія туды паступаюць.
Праца па падрыхтоўцы праекта Кодэкса аб ахове здароўя ў краіне працягаецца. Зараз ён утрымлівае 281 артыкул на 333 старонках. Але завяршэнне праекта запланавана на 2026 год, разгляд у Палаце прадстаўнікоў плануецца ў снежні 2026 года.
Беларускія эксперты ў замежжы плануюць свае прапановы накіраваць у Міністэрства аховы Беларусі цягам двух тыдняў.
Поўнасцю азнаёміцца з аналізам Кодэкса аб ахове здароўя і прапановамі беларускіх экспертаў замежжы можна па спасылцы.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">

<figure class="wp-block-image size-large">

<figure class="wp-block-image size-large">

Беларускае Радыё Рацыя
The post Эксперты далі свае прапановы ў праект Кодэкса аб ахове здароўя appeared first on Рацыя.