DiscoverРацыяСяргей Таміленка: Расейская прапаганда абапіраецца на штыкі
Сяргей Таміленка: Расейская прапаганда абапіраецца на штыкі

Сяргей Таміленка: Расейская прапаганда абапіраецца на штыкі

Update: 2025-10-22
Share

Description

Украінскія медыя змагаюцца на інфармацыйным полі з расейскай прапагандай. І вялікая роля ў гэтым належыць прыфрантавой друкаванай прэсе, якая з’яўляецца часам адзіным інфармацыйным каналам для жыхароў гэтай зоны.





<figure class="wp-block-image size-large">Сяргей Таміленка<figcaption class="wp-element-caption">Кіраўнік Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны Сяргей Таміленка </figcaption></figure>



Нягледзячы на тое, што Расея падчас вайны з Украінай на прапаганду выдаткоўвае вялікія грошы, кіраўнік Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны Сяргей Таміленка не лічыць, што яна перамагае ўкраінскія медыя.





– Мы сапраўды кажам, што расейская прапаганда таксічная, і яна маштабная. Яна відавочна пайшла на спад, калі зацямніла міскі расейцаў на расейскай тэрыторыі. Але я лічу, што яна б перамагла, калі б украінцы паверылі ў гэтую прапаганду, спажывалі яе і шукалі. На самой справе яна проста абапіраецца на расейскія штыкі, а не на жаданне ўкраінцаў ці людзей дэмакратычнага свету спажываць гэтую інфармацыйную хлусню, якую яна генеруе.





<figure class="wp-block-image size-full">Вікторыя Рошчына. Фота: investigator.org.ua<figcaption class="wp-element-caption">Вікторыя Рошчына. Фота: investigator.org.ua</figcaption></figure>



Часам змаганне на інфармацыйным полі з расейскай прапагандай каштуе некаторым украінскім журналістам жыцця. Усім вядомы кейс Вікторыі Рошчынай, якая загінула ў расейскім палоне.





Паводле Сяргея Таміленкі, яны падтрымалі ініцыятыву па наданні ёй звання “Героя Украіны”.





– Прэзідэнтам прынята рашэнне пра ўручэнне ёй пасмяротна іншай прэстыжнай аўтарытэтнай узнагароды  – Ордэна Свабоды. Адначасова бацькі настойваюць на прызнанні яе подзвігу. Мы падтрымліваем яе родных і грамадства наконт таго, што павінна годна быць ушанаваная памяць Вікторыі Рошчынай, але тым не менш і Ордэн Свабоды – гэта высокая дзяржаўная ўзнагарода.





Нагадаем, украінская журналістка Вікторыя Рошчына летам 2023 года адправілася на акупаваныя Расеяй тэрыторыі, каб асвятляць сітуацыю. Пасля трапіла ў расейскі палон і была там закатаваная. Цела журналісткі без часткі ўнутраных органаў вярнулі ва Украіну ў лютым 2025 года.





Цалкам матэрыял:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large">Сяргей Таміленка паказвае прыфрантавую прэсу<figcaption class="wp-element-caption">Сяргей Таміленка паказвае прыфрантавую прэсу</figcaption></figure>



Беларускае Радыё Рацыя






The post Сяргей Таміленка: Расейская прапаганда абапіраецца на штыкі appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Сяргей Таміленка: Расейская прапаганда абапіраецца на штыкі

Сяргей Таміленка: Расейская прапаганда абапіраецца на штыкі

tanya