Ціхан Чарнякевіч: “Прадмова” з Вільні едзе ў Прагу
Description
У Празе з 24 па 26 кастрычніка будзе праходзіць фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”. Гэта другі па ліку горад, пасля Вільні, які прымае літаратурны фэст. Партнёрамі пражскай праграмы PRADMOVA з’яўляюцца “Беларускі інстытут у Празе” і “Грамадскае аб’яднанне “Пагоня”.
<figure class="wp-block-image size-large">

Як кажа прэс-сакратар Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў Ціхан Чарнякевіч, было вельмі шмат заявак з розных гарадоў і было складана ўсе іх задаволіць з-за абмежавання рэсурсаў. Сёлета Берлін, напрыклад, змяніла Прага, бо там вельмі актыўная супольнасць.
– Мяняюцца гарады, летась быў Берлін, сёлета няма Берліна. Але гэта залежыць ад беларускіх асяродкаў. Вельмі шмат было просьбаў правесці фестываль менавіта ў гэтых гарадах, і арганізатары ідуць на запыт аўдыторыі. Таму што людзі хочуць пабачыць паэтаў, пісьменнікаў, музыкаў, купіць кнігі, зладзіць штосьці сваё падчас гэтага фестывалю – і ў Празе, і ў Познані, і ў Варшаве.
У межах фестывалю “Прадмова” ў Празе адбудуцца прэзентацыі кніг, дыскусіі, у тым ліку на тэму”Беларусь і Чэхія ва ўзаемных уяўленнях”, творчы вечар Андрэя Хадановіча, канцэрт гурта BosaeSonca ды іншае.
Лозунг сёлетняга фестывалю “Прадмова” ва ўсіх чатырох гарадах, у тым ліку і Празе, – “Птушкі без гнёздаў”.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">

Беларускае Радыё Рацыя
The post Ціхан Чарнякевіч: “Прадмова” з Вільні едзе ў Прагу appeared first on Рацыя.