Яцэк Бжазоўскі: 2025 год — пачатак пабудовы грамадскай устойлівасці на Падляшшы
Description
Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі падчас сустрэчы з кіраўнікамі самакіраванняў у Беластоку падпісаў чарговыя дамовы ў межах Праграмы аховы насельніцтва і грамадзянскай абароны.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>У выніку 49 гмін і паветаў рэгіёна атрымаюць у суме больш за 32 мільёны злотых на развіццё сістэмы бяспекі і падрыхтоўку да магчымых крызісных сітуацый. Кажа Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі:
– Перабудуюць існуючыя месцы схрону адпаведна з указаннямі, выкладзенымі ў пастанове міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі. З 1989 года было дастаткова выпадкаў грэбавання, ніхто гэтым не займаўся. І гэта першы крок у тым накірунку.
Найбуйнейшае фінансаванне — 14,7 млн зл. — атрымаў горад Беласток. Кажа намеснік Прэзідэнта горада Томаш Клім:
– Сродкі гэтыя прызначаны на закупкі аб’ектаў назапашвання энергіі, што вельмі важна ў кантэксце энергетычнай бяспекі горада Беласток. Гэтыя аб’екты будуць размешчаны ў месцах крытычнай інфраструктуры, то бок на беластоцкай водаправоднай станцыі і на муніцыпальным заводзе па ўтылізацыі адходаў.
Беласток стане адным з першых гарадоў у рэгіёне, які рэалізуе такую мадэль энергетычнай бяспекі, што адпавядае мэтам дзяржаўнай праграмы Ochrony Ludności i Obrony Cywilnej на 2025–2026 гады. У межах праграмы і ў пагадненні з Міністэрствам абароны таксама вызначаюцца месцы для лагістычных хабаў у памежных з Беларуссю паветах.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Беларускае Радыё Рацыя
Фота PUW
The post Яцэк Бжазоўскі: 2025 год — пачатак пабудовы грамадскай устойлівасці на Падляшшы appeared first on Рацыя.



