Уладзь Лянкевіч / Адкуль бяруцца кнігі
Description
Уладзь Лянкевіч — паэт-музыка. І творчы працэс абедзвюх гэтых праяваў непадзельны. Вершы часта сыходзяць у зонгі гуртоў “TonqiXod”, “Люты Сакавік”, “Сіндром Самазванца”, а мелодыка неадрыўная ад сэнсаў. Паэзія Уладзя Лянкевіча калючая, няроўная, яна фіксуе тахікардычную пульсацыю сённяшняга часу. Па жыцці ж Лянкевіч прытрымліваецца прынцыпу “глядзець наперад і не азірацца”.
У новым выданні падкасту Уладзь распавядае пра страх вады, якой на вокладцы ягонай кнігі 70 адсоткаў. Пра Менск, што заўжды побач як адсутная велічыня. Пра вершы, напісаныя пасля зняволення. Пра хваробу і выцясненне кепскіх успамінаў. А таксама пра тое, як, дзякуючы Андрэю Хадановічу, у юнацтве пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай і адкрыў для сябе няпафасную беларушчыну.