DiscoverРацыя“Дзень незалежнасці — гэта свята вольных людзей”
“Дзень незалежнасці — гэта свята вольных людзей”

“Дзень незалежнасці — гэта свята вольных людзей”

Update: 2025-11-11
Share

Description

11 лістапада Польшча адзначае Дзень Незалежнасці — дзень, калі пасля больш чым стагоддзя падзелаў краіна зноў стала вольнай. Як палякам удалося не толькі здабыць незалежнасць, але і захаваць яе? Чаму беларусы, якія маюць тую ж гістарычную і духоўную спадчыну, сёння ўсё больш трапляюць пад уплыў Расеі? І якую ролю ў фармаванні польскай дзяржаўнасці адыграў Юзэф Пілсудскі, які яшчэ пры жыцці прызнаваў сваю беларускасць? Пра гэта ў размове з Вольгай Сямашкай — наш Госць Рацыі гісторык і дырэктар Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Анатоль Вап.





<figure class="wp-block-image size-large">Анатоль Вап<figcaption class="wp-element-caption">Анатоль Вап</figcaption></figure>



РР: Што азначае гэта свята ў Польшчы і чаму менавіта гэты дзень адзначаецца, хаця сам працэс да незалежнасці быў доўгі і працяглы, але гэты дзень быў абраны?





Анатоль Вап: Гэта самае важнае свята для ўсіх жыхароў Польшчы, для польскага народа. Не можа быць важнейшага свята, чым свята незалежнасці нацыянальнай дзяржавы. І гэта кожны народ святкуе, і гэта для яго таксама самае важнае свята, таксама і ў Польшчы.





РР: А чаму так сталася, што 11 лістапада?





Анатоль Вап: 11 лістапада жыхары Польшчы прагналі акупантаў з Варшавы і з іншых рэгіёнаў Польшчы, і гэты дзень стаў сімвалічным Днём незалежнасці Польшчы. Гэты працэс барацьбы за незалежнасць Польшчы, трэба памятаць, трываў больш за 120 гадоў. Гэта ўдалося толькі пад канец Першай сусветнай вайны, бо трэба памятаць, што 11 лістапада таксама скончылася Першая сусветная вайна. І Польшча абвясціла сваю незалежнасць.





РР: Ці можам мы сказаць, што такім чынам Польшча скарысталася акном магчымасцяў і толькі дзякуючы заканчэнню вайны гэта ўдалося? Ці маглі быць іншыя фактары?





Анатоль Вап: Гэта самы важны фактар, што акупанты Польшчы прайгралі вайну. Нямеччына і Аўстрыя прайгралі вайну, а Расейская імперыя апынулася ў стане грамадзянскай вайны і не мела сілаў, каб перамагчы польскія дзеянні, каб збудаваць незалежную дзяржаву. І гэта было самым важным. А другое – прага польскага народа жыць у сваёй краіне проста.





РР: І гэты працэс быў даволі такі мірны, без масавага кровапраліцця. Чаму атрымалася ў Польшчы не абрынуць грамадзянскую вайну, як гэта здарылася ў Расеі, напрыклад?





Анатоль Вап: Перш за ўсё для палякаў самае важнае было жыць у  незалежнай дзяржаве. У Расеі быў іншы выбар палітычнай дарогі, ці сацыялістычная краіна, ці манархія, ці рэспубліка. І таму яны апынуліся ў грамадзянскай вайне. А польскі народ перадусім хацеў мець сваю дзяржаву.





Цалкам гутарка:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post “Дзень незалежнасці — гэта свята вольных людзей” appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

“Дзень незалежнасці — гэта свята вольных людзей”

“Дзень незалежнасці — гэта свята вольных людзей”

tanya