“Хацелася б пабачыць вызваленымі ўсіх палітвязняў”
Description
Вельмі хацелася б у бліжэйшы час пабачыць вызваленымі ўсіх беларускіх палітвязняў. Ёсць упэўненасць, што хутка частка з іх выйдзе на волю менавіта дзякуючы раней уведзеным санкцыям у дачыненні да Беларусі. Адзначыў былы палітвязень, каардынатар “Еўрапейскай Беларусі”, адзін са стваральнікаў і актыўных удзельнікаў апазіцыйнага руху “Зубр”, які быў прымусова вывезены ў Літву, Яўген Афнагель:
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Яўген Афнагель. Фота: “Еўрарадыё”</figcaption></figure>– Тут пытанне не ў тым, чаго хоча Лукашэнка, тут павінен быць падыход, чаго хочам мы. Мы хочам вызвалення ўсіх палітвязняў. І пытанне, што там выхад на Лукашэнку, яно агулам не павінна стаяць. Таму што я ўпэўнены, што мяне і маіх сяброў вызвалілі ў тым ліку з-за таго, што наша каманда найбольш паслядоўна казала пра ціск на рэжым Лукашэнкі.
Як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”, станам на сёння, 11 лістапада, у Беларусі налічваецца 1235 палітвязняў. “З пачатку прэзідэнцкай кампаніі-2020 палітвязнямі былі прызнаныя 4246 чалавек”. Гаворыцца на праваабарончай старонцы.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post “Хацелася б пабачыць вызваленымі ўсіх палітвязняў” appeared first on Рацыя.



