Алег Кулеша: Палітвязні “захраслі” у 2020 годзе
Description
Беларуская асацыяцыя палітвязняў “Да Волі” працягвае падтрымліваць экс-зняволеных. Адзін з яе цяперашніх кірункаў працы – дапамога ў адаптацыі да жыцця падчас вымушанай эміграцыі.
Акрамя таго, нядаўна аб’яднанне зладзіла фэст “#67 Вольны дзень”, сродкі ад якога ўжо накіраваныя на патрэбы экс-вязняў.
Пра гэтыя кірункі дзейнасці Госць Рацыі – прадстаўнік “Да Волі” Алег Кулеша распавёў нашай журналістцы Марыне Савіцкай.
<figure class="wp-block-image size-large">

РР: Зараз працягваюць прыбываць палітвязні да вас, у якім стане яны прыязджаюць?
Алег Кулеша: У горшым, безумоўна, у горшым, таму што галоўнае, пра што я кажу заўжды, на жаль, але гэта факт, і гэта трэба прызнаць. І тое, што зараз прыязджаюць палітвязні і акрамя посттраўматычнага сіндрому ў іх яшчэ існуе такі загон кшталту 2020 года, то бок “захрасласць” у 2020 годзе. Гэта даволі такія цяжкія кейсы. І ў асноўным усе людзі, якія зараз прыязджаюць, яны вось з такой вельмі вялікай праблемай.
РР: Што трэба рабіць у першую чаргу, ці ёсць ужо выпрацаваныя тут у вас механізмы?
Алег Кулеша: Механізмы, безумоўна, ёсць. Па-першае, гэта патрэбны, каб быў асяродак свой, скажам так, палітвязынскі. Ён вельмі моцна дапамагае, таму што тыя людзі, які тут, адразу падхопліваюць чалавека і дапамагаюць яму праходзіць сацыялізацыю ў новай краіне, а гэта самы лепшы, мусіць, варыянт дапамогі гэтым людзям. Тое, што яны застаюцца не адны, тое, што ёсць з кім паразмаўляць і на агульныя тэмы, з разуменнем таго, як на некаторыя тэмы размаўляць.
РР: Распавядзіце, калі ласка, пра апошнія кейсы. Тыя людзі, якія да вас прыязджаюць, з якімі яны гісторыямі, з якімі яны бэкграўндамі?
Алег Кулеша: Вось самы апошні кейс, які да нас прыязджаў, гэта малады чалавек, які трапіў яшчэ ў дзіцячую калонію, потым перавялі яго ў Бабруйск. Вельмі цяжкі псіхалагічны стан, у дадатак ён яшчэ маладзён, то бок даволі-такі цяжкая праца. Гэта з самых апошніх, ён амаль што пару тыдняў. І за некалькі гэтых тыдняў, што чалавек тут прысутнічаў, ужо бачна, што ў яго пачаліся такія думкі на ўладкаванне свайго жыцця. Чалавек ужо мроіць пра тое, каб паступаць у вышэйшую ўстанову, чалавек ужо пачынае разумець, дзе ён апынуўся, што з ім адбываецца.
РР: Дзе бацькі гэтага маладога чалавека?
Алег Кулеша: У Беларусі, працуюць на Лукашэнку.
РР: Гэты чалавек працягвае выходзіць і падтрымліваць беларускія акцыі, мерапрыемствы і г.д.?
Алег Кулеша: Так
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Нагадаем, што паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна”, цяпер у Беларусі афіцыйна прызнаныя палітычнымі зняволенымі 1220 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
The post Алег Кулеша: Палітвязні “захраслі” у 2020 годзе appeared first on Рацыя.