DiscoverРацыяАляксандр Дабравольскі: З гэтымі тэхналогіямі трэба быць вельмі асцярожнымі
Аляксандр Дабравольскі: З гэтымі тэхналогіямі трэба быць вельмі асцярожнымі

Аляксандр Дабравольскі: З гэтымі тэхналогіямі трэба быць вельмі асцярожнымі

Update: 2025-04-29
Share

Description

500 тысяч еўра выдаткавала Літва на закупку амаль 5 мільёнаў новых таблетак ёдыду калію. Зараз іх у аптэках раздаюць жыхарам бясплатна.





Літоўцаў, як і беларусаў, хвалюе надзейнасць Астравецкай АЭС, якая знаходзіцца за 40 кіламетраў ад сталіцы Літвы – Вільні.





<figure class="wp-block-image size-full"></figure>



Паводле палітычнага дарадцы Ціханоўскай Аляксандра Дабравольскага, беларусаў непакоіць гэтае пытанне, бо ў іх ужо быў сумны вопыт – трагедыя на Чарнобыльскай АЭС.





– З гэтымі тэхналогіямі трэба быць вельмі асцярожнымі. Я не думаю, што гэтыя тэхналогіі з’яўляюцца вырашэннем таго выкліку перад цывілізацыя, дзе браць энергію. Трэба шукаць такія тэхналогіі, якія дазваляюць вырашыць праблему, але пры гэтым не ствараюць такой шалёнай небяспекі, як атамныя электрастанцыі.





Як кажа Аляксандр Дабравольскі, пра дзейнасць атамнай станцыі ў Беларусі людзям недагаворваюць, таму што там абагачаюць уран, робяць з яго зброевы плутоній.





– Я не думаю, што гэта галоўнае, але гэта можа быць. Таму што я чытаў шмат аналізаў беларускіх энергетыкаў, у прыватнасці памятаю артыкул Марата Афанасьева, які падлічыў энергабаланс Беларусі, і ён быў станоўчым, пазітыўным, большым, чым Беларусь патрабавала на той час, і гэта было без АЭС. Значыць, калі зараз пабудавалі АЭС кудысьці трэба тую энергію накіроўваць. А яе накіроўваць няма куды. Таму што Літва і Заходняя Еўропа не купляюць гэта.





Новая атамная электрастанцыя, пра якую зараз кажуць у Беларусі час ад часу – гэта будзе яшчэ адна прафанацыя і непатрэбная рэч, – падсумаваў палітык.





Нагадаем, пасля аварыі на Фукусіме Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) рэкамендавала не будаваць атамныя станцыі ў радыусе 100 кіламетраў ад буйных гарадоў. Аднак Беларусь узвяла БелАЭС у Астраўцы, за 40 кіламетраў ад Вільні.





Цалкам матэрыял:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Аляксандр Дабравольскі: З гэтымі тэхналогіямі трэба быць вельмі асцярожнымі

Аляксандр Дабравольскі: З гэтымі тэхналогіямі трэба быць вельмі асцярожнымі

Ales