Анонс перадачы “Маніфест”: Аквалерыя
Update: 2025-11-08
Description
Аквалерыя – беларуская спявачка, выкладчыца вакалу, удзельніца гуртоў Kriwi I Leibonik. Цяпер жа дзеячка пачала супрацу з іншым артыстам T-trider, з якім была знаёмая шмат год таму, але ў яго іншым амплуа. Сёлета ж – напрыканцы лістапада – музыкі зайграюць разам канцэрт у Варшаве.
<figure class="wp-block-image size-full">
<figcaption class="wp-element-caption">Фота з архіву спявачкі</figcaption></figure>Гісторыю, якая вярнула спявачку ў мінулае, Аквалерыя распавяла нашаму радыё:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Больш пра іншыя накірункі сваёй дзейнасці, цяперашняе жыццё ў Польшчы, фолк-рухі і не толькі Аквалерыя раскажа ў аўтарскай праграме Марыны Савіцкай “Маніфест”. Перадача выйдзе ў эфір ў суботу, 8-га лістапада, у 15:05 па польскім часе (альбо 17:05 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя
The post Анонс перадачы “Маніфест”: Аквалерыя appeared first on Рацыя.
Comments
In Channel



