Дыскусія: Ці патрэбна беларускім фатографам супольнасць?
Description
Каманда ФШ1 запрашае фатографаў, выкладчыкаў і ўсіх, хто цікавіцца беларускай фатаграфіяй, сустрэцца і абмеркаваць, ці патрэбная сёння супольнасць, якія магчымасці яна можа даваць і як фатографы з розных краін могуць супрацоўнічаць.
<figure class="wp-block-image size-full">
</figure>Кажа арганізатарка сустрэчы, фатограф і фасілітатар Кацярына Ігнашэвіч:
-Тыя фатографы, якія засталіся ў Беларусі, ці сочаць яны за тымі фатографамі, якія з’ехалі? Рассылаем ананімныя анкеты для запаўнення фатографам, якія знаходзяцца ў Беларусі, каб даведацца, ці сочаць яны за нашай дзейнасцю, што трэба прыдумаць, каб наладзіць узаемасувязь. Што мы атрымліваем з адказаў – большасць не сочаць за тым, што адбываецца ў фатографаў, якія выехалі.
Сустрэча «Ці патрэбна беларускім фатографам супольнасць?» пройдзе 8 лістапада а 12-й у прасторы Дужы пакой @duzypokoj (Warecka 4/6, Варшава, уваход з вуліцы Kubusia Puchatka). Пасля панэлі адбудзецца адкрытая размова ў групах, а завяршыцца ўсё кава-паўзай і нэтворкінгам.
Рэгістрацыя: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSe0wShVCean10De7TGAVrb5lB_s9KGtV24WpPKxV36qur4ohQ/viewform.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
The post Дыскусія: Ці патрэбна беларускім фатографам супольнасць? appeared first on Рацыя.



