Ва Украіне падоўжылі ваеннае становішча і мабілізацыю
Description
Хучэй за ўсё, Расея працягне атакаваць энергетычную інфраструктуру, таму ўсе рыхтуюцца да цяжкай зімы.
<figure class="wp-block-image size-full">
<figcaption class="wp-element-caption">Ілюстрацыйнае фота: «БУГ»</figcaption></figure>Таксама чакаецца адключэнне святла і інтэрнэту, але да ўсяго гэтага можна прыстасавацца, – адзначыў беларускі грамадскі дзяяч Алег Віленчыц, які ў ваенны час жыве ва Украіне:
-Гэта звычайная, я б так сказаў, сітуацыя. Думаю, што ўсе разумеюць, што будуць новыя атакі расейскіх дронаў, расейскіх ракет на энергетычную сістэму. І таму ўсе рыхтуюцца да не дужа простай зімы.
Пачынаючы з 05 лістапада ваеннае становішча ва Украіне падоўжылі на чарговыя тры месяцы – да пачатку лютага 2026 года. Таксама на 90 дзён працягнуты стан мабілізацыі.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя.
The post Ва Украіне падоўжылі ваеннае становішча і мабілізацыю appeared first on Рацыя.



