“Пытанні легалізацыі сталі балючымі для беларусаў у замежжы”
Description
Вырашэнне і ўзняцце пытання легалізацыі, бяспекі і мабільнасці беларусаў, удзел у міжнародных канферэнцыях і спатканнях з прадстаўнікамі іншых Народных Амбасадаў, арганізацыя праектаў па культурнай дыпламатыі, мерапрыемстваў, выставаў, паказаў фільмаў.
<figure class="wp-block-image size-full">
<figcaption class="wp-element-caption">Аляксандра Мамаева</figcaption></figure>Гэта ўсё важныя аспекты бягучай дзейнасці беларускай дыяспары ў Славеніі, – распавяла прадстаўніца Народнай амбасады ў Славеніі Аляксандра Мамаева:
– Прысутнічала на мерапрыемстве ў Страсбургу, якое ладзіла Рада Еўропы падчас сесіі Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў. У гэтай сесіі прымала ўдзел нашая дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў з чальцоў Каардынацыйнай Рады. І таксама быў адмысловы івэнт пад назвай «Калі пашпарты становяцца зброяй». Гэта пра тое, як рэжым Лукашэнкі прымушае беларусаў вяртацца ў Беларусь, пазбаўляючы іх права атрымліваць за мяжой пашпарты, дакументы.
Аляксандра Мамаева падагульніла, што найбольш сілаў у дыяспары зараз зыходзіць на вырашэнне легалізацыйных пытанняў беларусаў, а таксама пытанняў з важнасцю дакументаў.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post “Пытанні легалізацыі сталі балючымі для беларусаў у замежжы” appeared first on Рацыя.



