12 млн злотых на падтрымку падляшскіх шпіталяў
Description
Падляшскія шпіталі і службы хуткай дапамогі атрымаюць 12 млн злотых у рамках дзяржаўнай праграмы Аховы насельніцтва і грамадзянскай абароны.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Падрабязнасці дапамогі былі прадстаўлены падчас канферэнцыі, дзе выступіў Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:
– З тых сродкаў, якія мы атрымалі ад ураду на Ахову насельніцтва і грамадзянскую абарону 80 працэнтаў выдаткуем на ахову здароўя. Гэта адбываецца ў рамках нашай палітыкі падтрымкі падляшскіх шпіталяў.
<figure class="wp-block-image size-full">
</figure>Ваяводская станцыя хуткай дапамогі ў Беластоку атрымала амаль 2 млн злотых. Гэтыя сродкі пойдуць на закупку рэспіратараў, дэфібрылятараў, рэнтгенаўскіх апаратаў і прылад для кампрэсіі грудной клеткі.
Кажа намесніца дырэктара Мажэна Далістоўска:
– З’яўляемся мы тым падраздзелам, які дзейнічае на першай лініі фронту. І незалежна ад таго, ці сітуацыя крызісная. Гэта звязана з нашай штодзённай дзейнасцю. І дапамога для нас вельмі важная.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Таксама дапамогу атрымалі: Беластоцкі цэнтр анкалогіі (1,7 млн зл), ваяводскі шпіталь у Сувалках (3,5 млн зл), ваяводскія станцыі хуткай дапамогы ў Ломжы (каля 1,5 млн зл) і ў Сувалках (каля 1,4 млн зл). Сябра маршалкоўскай Управы Яцэк Пярунэк паведаміў, што ў бліжэйшы час на Падляшша паступіць новая партыя дапамогі ў памеры 15 млн злотых.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-full">
</figure>Беларускае Радыё Рацыя
The post 12 млн злотых на падтрымку падляшскіх шпіталяў appeared first on Рацыя.



