Ігар Лукашук: Новы Сакратарыят пры Сейме — інструмент уплыву і камунікацыі
Description
У Канцылярыі Сейму Польшчы 4 лістапада былі прадстаўлены памяшканні Сакратарыята Боку меншасцяў Супольнай камісіі Урада і нацыянальных ды этнічных меншасцяў. Поўны запуск структуры чакаецца цягам месяца.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Па словах сябра камісіі Ігара Лукашука, Сакратарыят стане першай у гісторыі пляцоўкай пры парламенце, якая будзе забяспечваць прафесійную і адміністрацыйную падтрымку прадстаўнікам нацыянальных і этнічных меншасцяў, што ўваходзяць у склад камісіі:
– Вельмі добры крок у тым накірунку, каб нацыянальныя меншасці былі прысутныя больш прафесійна, я б сказаў, у дыялогу з урадавым бокам. Было сказана маршалкам Галоўняй, штуршком да гэтага, каб адкрыць гэтую ўстанову, было тое, што ўпершыню ў Сейме няма прадстаўніка нацыянальнай меншасці, то бок асобы пасла, які б адклікаўся, што ён пасол нацыянальнай меншасці.
На ўрачыстасці адкрыцця маршалак Сейму Шыман Галоўня адзначыў, што «Рэспубліка Польшча моцная сваёй разнастайнасцю». Падчас мерапрыемства таксама выступіў віцэ-маршалак Сейму Уладзімір Чажасты, які падкрэсліў, што стварэнне Сакратарыята ліквідуе ранейшую няроўнасць паміж урадавым і меншасным бакамі камісіі.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Беларускае Радыё Рацыя
Фота Sejm RP.
The post Ігар Лукашук: Новы Сакратарыят пры Сейме — інструмент уплыву і камунікацыі appeared first on Рацыя.



