Каардынацыйная Рада прадставіла кандыдатаў у бюджэтную камісію
Description
Падчас адкрытага агульнага пасяджэння Каардынацыйнай Рады быў абвешчаны пачатак галасавання за кандыдатаў у склад бюджэтнай камісіі КР.
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Алесь Міхалевіч</figcaption></figure>Сябра КР Алесь Міхалевіч прадставіў кандыдатаў і распавёў пра ролю камісіі ў забеспячэнні фінансавай празрыстасці і эфектыўнага выкарыстання сродкаў выбарнага органа:
– Чатыры чалавекі, гэта я – як старшыня камісіі, Яўген Караулаў – як намеснік старшыні гэта камісіі, з фракцыі «Моладзевы наступ», Павел Марлеўскі – як сябра камісіі, і Сяргей Бяспалаў – сябра камісіі. Ідэя бюджэтнай камісіі абсалютна зразумелая – Каардынацыйная Рада павінна мець свой бюджэт, павінна шукаць і знаходзіць грошы на сваё існаванне. І гэтая камісія перш за ўсё будзе ствараць рэкамендацыі пры фармаванні бюджэту Каардынацыйнай Рады.
Плануецца, што бюджэтная камісія будзе адказваць за распрацоўку і кантроль бюджэтных працэсаў Каардынацыйнай Рады, узаемадзеянне з донарамі і падрыхтоўку фінансавых справаздач. Асноўная сфера камісіі – фінансавае забеспячэнне дзейнасці Сакратарыята КР.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Каардынацыйная Рада прадставіла кандыдатаў у бюджэтную камісію appeared first on Рацыя.



