DiscoverРацыяСустрэча з удзельнікамі кааліцыі “За вызваленне палітвязняў у Беларусі” ў Вільні
Сустрэча з удзельнікамі кааліцыі “За вызваленне палітвязняў у Беларусі” ў Вільні

Сустрэча з удзельнікамі кааліцыі “За вызваленне палітвязняў у Беларусі” ў Вільні

Update: 2025-11-06
Share

Description

У Вільні 5 лістапада прайшла сустрэча з удзельнікамі кааліцыі “За вызваленне палітвязняў у Беларусі” Валерам Кавалеўскім, Вольгай Гарбуновай і Таццянай Хоміч. Сустрэчу ў Беларускім Замку арганізавала валанцёрская арганізацыя “Дапамога” на чале з Наталляй Калегавай.





<figure class="wp-block-image size-large">Наталля Калегава, Таццяна Хоміч<figcaption class="wp-element-caption">Наталля Калегава злева</figcaption></figure>



Як зазначае Наталля Калегава, яна была раней супраць перамоваў з Лукашэнкам, але яна бачыць і пазітыў ад гэтага, што людзей выпускаюць, у тым ліку і яе знаёмых, па сканчэнні тэрміну даўніны.





– Хоць ён усё роўна садзіць людзей, і многа, але ёсць і такія, якіх ён раптам пасадзіў і іх нават прызналі, дзякуй Богу, палітзняволенымі, бо яны адседзелі свае тры месяцы, і раптам іх выпусцілі, цалкам закрыўшы справу. Канешне, трэба адразу выязджаць, бо далей нешта знойдуць, але гэта ўжо другая гісторыя.





<figure class="wp-block-image size-large">Валер Кавалеўскі<figcaption class="wp-element-caption">Валер Кавалеўскі</figcaption></figure>



Беларусы абвінавачваюць удзельнікаў кааліцыі ў тым, што яны збіраюцца наладжваць сувязь з Лукашэнкам і заклікаюць да зняцця санкцый. На што Валер Кавалеўскі пацвердзіў, што ім сапраўды часта “прылятае”:





– Часта ёсць інтэрпрэтацыя таго, што мы гаворым, што мы робім. Ніхто наўпрост ніколі не сказаў, што Лукашэнка добры і з ім трэба сябраваць. Лукашэнка той чалавек, які можа прымаць рашэнні пра вызваленне людзей ці пра спыненне рэпрэсій.





Падчас сустрэчы ад былых палітвязняў гучала шмат вострых пытанняў наконт так званых перамоваў з рэжымам Лукашэнкі, праходжання паліграфа, скандалаў у дэмакратычным асяроддзі і зняцця санкцый.





Напрыканцы ўдзельнікі кааліцыі “За вызваленне палітвязняў у Беларусі” заклікалі прысутных падпісаць створаны імі маніфест на іх сайце па вызваленні беларускіх палітзняволеных.





Цалкам матэрыял:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



<figure class="wp-block-gallery has-nested-images columns-default is-cropped wp-block-gallery-1 is-layout-flex wp-block-gallery-is-layout-flex">
<figure class="wp-block-image size-large">кааліцыя “За вызваленне палітвязняў у Беларусі”</figure>



<figure class="wp-block-image size-large">кааліцыя “За вызваленне палітвязняў у Беларусі”</figure>



<figure class="wp-block-image size-large">Таццяна Хоміч</figure>



<figure class="wp-block-image size-large">кааліцыя “За вызваленне палітвязняў у Беларусі”</figure>



<figure class="wp-block-image size-large">Валер Кавалеўскі</figure>



<figure class="wp-block-image size-large">кааліцыя “За вызваленне палітвязняў у Беларусі”</figure>



<figure class="wp-block-image size-large">Таццяна Хоміч</figure>



<figure class="wp-block-image size-large">Таццяна Хоміч</figure>
</figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post Сустрэча з удзельнікамі кааліцыі “За вызваленне палітвязняў у Беларусі” ў Вільні appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Сустрэча з удзельнікамі кааліцыі “За вызваленне палітвязняў у Беларусі” ў Вільні

Сустрэча з удзельнікамі кааліцыі “За вызваленне палітвязняў у Беларусі” ў Вільні

Ina