Ігар Лукашук: Дзеці адмаўляюцца ад беларускай мовы праз перагрузку
Description
У Сейме Польшчы 7 лістапада адбылося пасяджанне Камісіі нацыянальных і этнічных меншасцяў. Асноўнай тэмай стала інфармацыя Міністра адукацыі пра функцыянаванне сістэмы навучання меншасцяў — яе цяперашні стан і планы на будучыню.
<figure class="wp-block-image size-full">
</figure>Сябра камісіі Ігар Лукашук звярнуў увагу на трывожную тэндэнцыю: у навучальных установах Падляшша, у тым ліку ў Беластоку, дзеці пачынаюць адмаўляцца ад беларускай мовы як мовы нацыянальнай меншасці праз празмерную навучальную нагрузку і складанасць спалучэння яе з другой замежнай мовай:
–Праўда, што з’яўляецца ці можа з’яўляцца той аргумент, што не буду запісваць сваё дзіця на мову нацыянальнай меншасці як родную мову, таму што ў школе вялікая нагрузка і шмат моваў і так далей. На мой погляд, гэта дрэнны спосаб думання, таму што чым больш моваў чалавек вывучае, тым ён багацейшы. Але гэты закон дае такую магчымасць, каб адмовіцца. Гэта не абавязак – гэта магчымасць.
Падчас пасяджэння Міністэрства адукацыі прадставіла звесткі аб фінансаванні і колькасці вучняў, якія вывучаюць мовы меншасцяў. Паводле інфармацыі, беларуская мова ў школах Польшчы выкладаецца 1836 вучням, а агульная сума падтрымкі перавышае пятнаццаць мільёнаў злотых.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-gallery has-nested-images columns-default is-cropped wp-block-gallery-1 is-layout-flex wp-block-gallery-is-layout-flex">
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Ігар Лукашук: Дзеці адмаўляюцца ад беларускай мовы праз перагрузку appeared first on Рацыя.



