DiscoverРацыяАляксей Трубкін: Мэта “Invictus 1863” – папулярызацыя асобы Каліноўскага
Аляксей Трубкін: Мэта “Invictus 1863” – папулярызацыя асобы Каліноўскага

Аляксей Трубкін: Мэта “Invictus 1863” – папулярызацыя асобы Каліноўскага

Update: 2025-11-07
Share

Description

Клуб гістарычнай рэканструкцыі “Invictus 1863” паўдзельнічае ва ўрачыстасцях адкрыцця інфармацыйных шыльдаў у Мастаўлянах – месцы, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі. Раней там усталявалі помнік кіраўніку Паўстання 1863-1864 гадоў. Чаму важным было ўсталяваць інфармацыйныя шыльды каля месца размяшчэння сядзібна-паркавага ансамбля Каліноўскіх? Як рэканструявалі строі часоў Паўстання Каліноўскага сябры Клубу “Invictus 1863”? І чаму  ўлады цяперашняй Беларусі не ўключылі Кастуся Каліноўскага ў пантэон герояў Беларусі?





<figure class="wp-block-image size-large">Аляксей Трубкін</figure>



На гэтыя і іншыя пытанні адказвае папулярытазар гісторыі, сябра Клубу гістарычнай рэканструкцыі “Invictus 1863” Аляксей Трубкін у гутарцы з Юліяй Сівец.





РР: У Мастаўлянах усталявалі інфармацыйныя шыльды на месцы нараджэння Кастуся Каліноўскага. Наколькі для цябе, як папулярызатара гісторыі, гэта было чакана?





Аляксей Трубкін: Па шчырасці, калі мы толькі пачыналі гэтым займацца з Вольгай Сямашкай, то я сумняваўся, бо ёсць помнік. Ідэя супер, было жаданне, каб інфраструктура гістарычная развівалася, і каб такія шыльды з’явіліся непасрэдна на месцы, дзе была сядзіба Каліноўскіх. Але на самым пачатку аптымізму асаблівага не было. Але тым не менш, як бачым…





РР: З нагоды ўсталявання гэтых шыльдаў Клуб “Invictus 1863” запланаваў пэўныя мерапрыемствы. Раскажы падрабязней, што вы плануеце?





Аляксей Трубкін: Клуб “Invictus 1863”, які я прадстаўляю, таксама возьме ўдзел ва ўрачыстасці. Мы ў строях паўстанцаў будзем удзельнічаць у адкрыцці помніка. Гэта галоўная тэма нашага клубу – менавіта Паўстанне Кастуся Каліноўскага, альбо Студзеньскае паўстанне, як яно назывецца ў Польшчы. Мэта нашага клубу – гэта папулярызацыя гісторыі беларускага чынніка паўстання і менавіта асобы Кастуся Каліноўскага. А тут, на Падляшшы, на Беласточчыне, месца, дзе ён нарадзіўся, дзе дзейнічаў таксама. Гэта перадусім важна. І вось мы паедзем у строях часоў паўстання, будзе свайго кшталту ганаровая варта падчас адкрыцця шыльды. Для нас гэта, канешне, вялікі гонар. Прысутныя змогуць пабачыць строі як яны выглядалі ці маглі выглядаць у тыя часы. Гэта будзе адпаведны гістарычны антураж. Я лічу, што гэта паспрыяе таму, што гэтая падзея будзе больш цікавай.





<figure class="wp-block-image size-full">Клуб</figure>



РР: Варта згадаць, што ў Беларусі ў “пантэоне герояў”, які цяпер робяць, не знайшлося месца для Кастуся Каліноўскага.





Аляксей Трубкін: Для мяне дзіўна, што нават у савецкія часы Каліноўскі быў адным з гістарычных персанажаў, якога не саромеліся нават саветы. Зразумела, што з яго рабілі рэвалюцыянера, змагара за правы працоўных, за правы сялян. Але чамусьці цяпер, калі Беларусь стала незалежнай, здавалася б , такія персанажы павінны выходзіць у першы шэраг, павінны ставіцца ў “пантэон нацыянальных герояў”. Зразумела, што гэта з-за таго, што ён быў адным з найбольш зацятых змагароў з Расейскай імперыяй, а цяпер робіцца адкат і папулярызуецца ўсё, што звязанае з Расейскай імперыяй. У Беларусі адбываецца мікс савецка-імперскі. І для цяперашняй улады ўсё, што звязанае з беларускасцю, варожае. Парадокс, што ў Беларусі беларускае становіцца экстрэмісцкім, забароненым і так далей.





Цалкам гутарка:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя






The post Аляксей Трубкін: Мэта “Invictus 1863” – папулярызацыя асобы Каліноўскага appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Аляксей Трубкін: Мэта “Invictus 1863” – папулярызацыя асобы Каліноўскага

Аляксей Трубкін: Мэта “Invictus 1863” – папулярызацыя асобы Каліноўскага

Ina