Блогер Грынкевіч: Замест Малдовы апынуўся… у Арменіі
Description
Беларускі актывіст і блогер Зміцер Грынкевіч, вядомы як стваральнік YouTube-канала «ЗУХ Zmicier», патрапіў у сапраўдны міжнародны трылер. У ноч з 5 на 6 лістапада ён выправіўся ў Малдову — але замест Кішынёва апынуўся… у Арменіі.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Як распавёў Зміцер, яго затрымала памежная паліцыя Малдовы адразу па прылёце. Пасля некалькіх гадзін «гасцінных» праверак блогеру паведамілі, што ўезд у краіну яму забаронены — без тлумачэння прычын. У выніку мужчыну пасадзілі на ночны рэйс з 6 на 7 лістапада ў Арменію.
Зміцер распавядае пра тое, як адбывалася яго пасадка на самалёт:
-Каб зірнуць на паперу, якую мне выпісалі, мне прыйшлося ўперціся, што пакуль вы мне не пакажаце, я нікуды не пайду. І рабіце са мной што хочаце, хочаце – расстрэльвайце. Тады толькі паказалі. А так не збіраліся нічога ні гаварыць, ні паказваць. Мінімум інфармацыі стараліся даць.
РР: Паперу Вам хоць нейкую далі ў самалёце, калі пасадзілі?
-Не, былі ў сцюардэсы і пашпарт, і квіток.
Зміцер Грынкевіч вядомы тым, што ў траўні 2025 года яго не пусцілі пры так званым «Візеране» ў Грузію, дзе Зміцер да гэтага жыў два гады. Цяпер Зміцер будзе чакаць свайго далейшага лёсу і вырашэння візавага пытання ў Ерэване.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Беларускае Радыё Рацыя
The post Блогер Грынкевіч: Замест Малдовы апынуўся… у Арменіі appeared first on Рацыя.



